І на заставе вершы загучаць!

Працягваюцца паэтычныя сустрэчы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Зусім хутка, 13 ліпеня, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Астравецкі раён, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы запар:

12.00. Аздараўленчы дзіцячы лагер “Ластаўка” ў в. Дайноўка;
14.00. Памежная застава ў в. Лоша;
16.00. Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка (вул. Набярэжная, 6).

Тэгі: