Гурт Ilwood і Вераніка Круглова паказалі майстар-клас з песняй «Трансмутацыя» на словы Алеся Разанава

Лёгкія, прыджазаваныя матывы на верш мэтра беларускай паэзіі. Не ўяўляеце, як гэта? Літаральна сёння адбылася відэа-прэм’ера новай музычнай калабарацыі Ilwood і Веранікі Кругловай, ад якой вее сапраўдным летнім вайбам, нягледзячы на тое, што за вокнамі халодная, позняя восень.


Вераніка КругловаВераніка Круглова. Фота з асабістага архіву

Такі фармат супрацоўніцтва музыкі практыкуюць даўно, і чатыры месяцы таму ўжо здзівілі слухачоў кампазіцыяй «Незваротны» на словы таго ж Алеся Разанава.

У гэты раз, на мой погляд, эксперымент атрымаўся больш якасным і жывым. Сваю ролю ў агульным настроі песні адыграла мелодыка, тое, як абыграны тэкст і, канешне, пярэсты вакал, які раскрывае тэмбр Веранікі як нельга лепш.

Кожная радок тэкста прасякнуты асаблівым сонечным настроем, а відэашэраг дадае паўнаты карціне, у якой артысты, літаральна, зняты ў сваёй стыхіі, то бок на студыі гуказапісу.

Так проста і па-свойску, але адначасова з густам, у новай інтэрпрытацыі, гучаць словы беларускага класіка і хто ведае, якія яшчэ сюрпрызы чакаюць нас ад гэтага вогненнага дуэта ў будучыні? Пакуль безумоўна лайк, рэпост і падпіска!

Хатні Томпсан, budzma. org

Чытайце яшчэ: Вераніка Круглова: «Мая дачка слухае тое ж, што я ў 19!»