Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 17-18 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, купалле, майстар-клас, спевы, лекцыя, канцэрт, фестываль беларускай традыцыі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

217.png

Гэтымі выходнымі, 17 і 18 чэрвеня, у Мінску зноў сямейны фэст Bookids. Гэтым разам яго тэма — прафесіі. На розных пляцоўках, раскіданых па батанічным садзе, дзеці змогуць даведацца пра розныя прафесіі: паспрабаваць сябе садоўнікам, акцёрам, спартсменам, пекарам, блогерам, банкірам, хімікам, айцішнікам ці садаводам. Кім заўгодна! Будзе больш за 100 прафесій — і мноства тэматычных пляцовак, майстар-класаў і іншых актыўнасцей.

Купалле ў Дукоры

216.jpg

У суботу, 17 чэрвеня, у Дукорскім маёнтку — Купалле! Праграма вельмі насычаная! Завітвайце! Не пашкадуеце!

Віцебск

Купалле ў Віцебску

218.jpg

У нядзелю, 18 чэрвеня, у арт-прасторы «UPGRADE» святкуюць Купалле! Вас чакае: кірмаш, тэатралізаваная імпрэза, майстар-класы па пляценні вяночкаў, ганчарстве, народных танцах, спевах і гульнях, жывая музыка і шмат чаго іншага. Завітвайце!

Гомель

Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі

210.jpg

Вы зможаце стварыць непаўторныя завушнічкі! Дапаможа вам майстар Міхаіл Лізагуб.

«Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай».

Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі.

Гродна

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.» у Гродне

211.jpg

У суботу, 17 чэрвеня, у Старым замку адкрываецца пасля рэканструкцыі Алебастравая зала. З гэтае нагоды будзе файная імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.». Праграма насычаная: і батлейку пакажуць, і майстар-класы зладзяць, і экскурсіі правядуць.

Літва

Вільня

Лекцыя Ірыны Рагавец «Жанчына ў кантэксце мастацтва і культуры» ў Вільні

214.jpg

У суботу, 17 чэрвеня, у CreateCulture Space — лекцыя ўкраінскай мастачкі Ірыны Рагавец «Жанчына ў кантэксце мастацтва і культуры».

Абмяркуюць, якім чынам жанчыны выкарыстоўвалі кантэкст у мастацтве і культуры, для ўсведамлення сваёй індывідуальнасці і выказвання сваіх ідэй.

Польшча

Беласток

220.jpg

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы



18 чэрвеня, сустракаемся ў Цясным каля Супрасля.


На супольнай бяседзе зайграюць і заспяваюць:

«Журавінкі»

«Жэмэрва»

«Беларускі цуд» (Літва)

Капэла «Колісьнія» (Беларусь)


І канешне:

«Спеўны сход», які правядзе Сяржук Доўгушаў,

майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай

кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Торунь

Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

212.jpg

У суботу, 17 чэрвеня, этнаграфічны музей Торуня ладзіць «Абмен традыцыямі — Міжкультурны сямейны пікнік»! І беларусы бяруць удзел! Абменьвацца прапануюць беларускімі, украінскімі, армянскімі, эфіопскімі, руандыйскімі, а таксама польскімі традыцыямі.

На Беларускай пляцоўцы вы даведаецеся пра Беларусь. Тут будуць спяваць беларускія песні, танчыць беларускія танцы і весяліцца. Вы ўбачыце элементы беларускіх строяў, рамесніцкія вырабы і беларускія прысмакі.

Варшава

Спевы на лаўцы ў Варшаве

215.jpg

У суботу, 17 чэрвеня, у Варшаве будзе адкрытая спеўная сустрэча з Ягнай Кнітэль. 

Будуць развучваць ды спяваць беларускія песні. Ніякага досведу не патрэбна — адно толькі жаданне спяваць!

Швецыя

Стакгольм

Купалле ў Стакгольме

213.jpg

Вас чакаюць вясёлыя конкурсы, танцы, песні, пляценне вяночкаў, пошук папараць-кветкі і шмат чаго іншага і цікавага.

Грузія

Тбілісі

ŠUMA, «Пятля Прыхільнасці» і «Sonic Death» на адной сцэне: Side Festival у Тбілісі

219.png

У нядзелю, 18 чэрвеня, у Тбілісі — Side Festival! Трэба ісці, бо гэта ж ŠUMA і «Пятля Прыхільнасці» ў адзін вечар! А колькі яшчэ іншых крутых музыкаў!

Місія вечарыны — зрабіць так, каб побач апынуліся розныя супольнасці і віды музыкі, стварыць такую атмасферу, у якой усе адчуваюць сябе звязанымі і блізкімі.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.


Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.