Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 24-25 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Літаратурнае падарожжа, купалле, майстар-клас, творчая сустрэча, канцэрты, спектаклі, фестываль беларускай традыцыі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


333.jpg

Беларусь

Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

344.jpg


25 чэрвеня, у нядзелю, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа «1.1.1» на Ушаччыну.


Дата: 25 чэрвеня
Час: з 6.45 да 21.00 (час мясцовы)
Месца: Мінск — Ушаччына

ДЭДЛАЙН падачы заявак — 23 чэрвеня!

Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна — ва Ушачах, Васіля Быкава — у Бычках, Петруся Броўкі — у Пуцілкавічах.

ПРАГРАМА:

6:45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК «Маяк Мінска» (ст. метро «Усход»).

7:00-9:40 Пераезд да «Крыніцы паэтаў»

9:40-10:10 Наведванне «Крыніцы паэтаў»

10:10-11:00 Пераезд да дома Рыгора Барадуліна. Нон-стоп чытанні

11:00-12:30 Наведванне дома Рыгора Барадуліна

12:30-13:30 Наведванне г.п. Ушачы

13:30-13:35 Пераезд да могілак, дзе пахаваны Рыгор Барадулін

13:35-14:00 Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна.

14:00-14:30 Пераезд да Сядзібы-музея Васіля Быкава. Нон-стоп чытанні

14:30-15:30 Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава

15:30-16:30 Пераезд да Хаты-музея Петруся Броўкі. Нон-стоп чытанні

16:30-18:00 Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі. Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны

18:00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск

Запісацца ў падарожжа можна да 23 чэрвеня па тэл.: +375 17 342-09-81.

Квіткі — 30 руб.

Кошт — 30 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава — 1,50 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея — вольны).


Віцебск

Майстар-клас па відзіках у Віцебску (6+)

343.jpg



У суботу, 24 чэрвеня, у прасторы UPGRADE — круцецкі майстар-клас па відзіках — традыцыйным беларускім роспісе па шкле!

Дата: 24 чэрвеня
Час: 12.00
Месца: арт-прастора UPGRADE, вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск

Вядоўца — Воля Трубач, «пачытацельніца» даўніны, майстрыня, збіральніца «відзікаў» і стваральніца лічбавага каталогу відзікаў.

Роспіс на шкле — самабытная з’ява ў народным мастацтве Беларусі. Доўгі час на яе не звярталі ўвагі і адносілі да праяў кіча.

Але як жа міла глядзяцца ў XXI cтагоддзі гэтыя малюнкі!

Прымітыўнае мастацтва, інсітнае мастацтва — называйце як хочаце, але яно варта ўвагі беларусаў і не толькі!

Звычайна малюнкі на шкле («відзікі») выступалі ў ролі свецкіх карцінак для інтэр’еру, аздабленнем рамачак для фотаздымкаў, а часам сустракаліся і хатнія іконы на шкле.

То падчас майстар-класу кожны вы створыце свой уласны малюнак на шкле.

Кошт — 25 рублёў. У яго ўваходзяць усе матэрыялы і рамка са шклом.

Запісвайцеся праз дырэкт прасторы UPGRADE альбо па нумары +375 29 890 28 40 (вайбер).

Гродна і Гродзенская вобласць


Купалле ў Гальшанах

336.jpg


У суботу, 24 чэрвеня, едзьма святкаваць Купалле ля сцен Гальшанскага замка!

Вас чакае:

канцэрт;

пошук папараць-кветкі і пляценне вянкоў;

варажба, карагоды, побытавыя танцы;

фітабар, фудкорты, гандаль, кірмаш рамеснікаў;

 купальскае ачышчальнае вогнішча і іншыя абрадавыя дзеянні.

А яшчэ майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны. І вогненнае шоў таксама будзе!

Літва

Вільня

Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…»

335.jpg


Сустрэцца з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым запрашаюць Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org і прастора CreateCulture Space.

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні.

Дата: 24 чэрвеня
Час: 18.00
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня.

Польшча

Беласток

ІІ Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

338.png


Дата: 24 чэрвеня 2023 г.

Час: 16:00 (час мясцовы)

Месца: Бандары, пляж

24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!

Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!

Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:

— купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай;
— традыцыйныя крайкі зь Ірынай Мазюк;
— падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
— выцінанка з Натальляй Сухой;
— традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя);
— майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў;
— супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песьні.

А на Кірмашы Творцаў купіце файныя традыцыйныя рамесніцкія вырабы ды паласуецеся прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага «крупніка» — пітнога мёду з дадаткамі спэцыяў, атуленага крыштальным і моцным дарам пушчы.

Наеўшыся, прыбраўшыся і падмацаваўшыся пушчанскім напоем рушым у супольныя танцы і сьпевы!

У Вялікім Фінале прымуць удзел:

— Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
— «Чырвоныя Шпількі»
— Амэлія Пятрочук
— ZHRAJA
— Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
— Сьпеўны гурт з Дабрывады
— «Беларускі цуд» (Літва)
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь)
— Miareža (Беларусь)
— Hajda Banda / Гайда банда

Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!

Люблін

ПРЭМ’ЕРА! Купалаўцы граюць спектакль «Гісторыя Юдзіфі» ў Любліне

339.png


Гэтымі выходнымі, 24 і 25 чэрвеня Купалаўцы, граюць у Любліне свой свежанькі спектакль «Гісторыя Юдзіфі» паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў! «Гісторыя Юдзіфі» — універсальная прыпавесць пра сутыкненне чалавечага лёсу з бязлітаснай машынай гісторыі, пра канфлікт паміж асабістым шчасцем і грамадскім абавязкам.

Ці можа адзін чалавек, адна жанчына выратаваць краіну ад тырана і агрэсара?

У які момант супраціў гвалту ператвараецца ў гвалт, а фанатычная вера ў тэрарызм?

Тыя пытаннечкі, магчыма, атрымаюць адказ у спектаклі. Прыходзьце праверыць!

Лодзь

Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам у Лодзі

338.jpg


У нядзелю, 25 чэрвеня, на пляцоўцы ТБМ у Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам. Будуць вершы, пераклады, песні. А яшчэ — прэзентацыя найноўшай кнігі спадара Андрэя «Фантомныя радасці». (Яе, дарэчы, можна будзе набыць за гатоўку — і аўтограф атрымаць!).

Познань

Спектакль «Уся надзея ў яйку» ў Познані

342.jpg



Гэтымі выходнымі, 24 і 25 чэрвеня, у познанскім Тэатры анімацыі адбудзецца прэм’ера дзіцячага спектакля «Уся надзея ў яйку» беларускай рэжысёркі Наталлі Леванавай.

Дата: 24 і 25 чэрвеня
Час: 12.00 і 16.00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Animacji, Święty Marcin 80/82, Познань

Гледачоў запрашаюць на «Другі Сусветны сімпозіум жывых істот планеты Зямля».

Будуць запрошаны прадстаўнікі флоры і фаўны планеты Зямля, гэта значыць вожыкі, рыбы, пінгвіны, бактэрыі і... вы. Паглядзім, ці ўдасца дасягнуць згоды і прадухіліць надыходзячую экалагічную катастрофу!

Як нам ладзіць, калі мы так адрозніваемся адзін ад аднаго? Гэта магчыма? Прыходзьце! Ваш голас важны! І так, вы маеце ўплыў на будучыню!

Над спектаклем працавала каманда беларускіх і ўкраінскіх аўтараў: Наталля Леванава, Алена Гіранок і Юлія Семяненка-Кожух. Сцэнар пастаноўкі — Каміла Алексяк.

У пастаноўцы задзейнічаны польскія, беларускія і ўкраінскія акцёры: Аліса Хельфойер, Алена Гіранок, Юлія Семяненка-Кожух, Марк А. Сайрыс.

Сцэнаграфія — Роберт Рамановіч. Музыка — Андрэй Еўдакімаў.

Квіткі коштам 55 злотых можна набыць па спасылцы. Ёсць і льготныя квіткі.

Вялікабрытанія 

Лондан

Купалле ў Лондане

334.jpg


У суботу, 24 чэрвеня, Англа-беларускае таварыства, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, а таксама Беларуская каталіцкая місія клічуць святкаваць Купалле! 

У праграме:

служба ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народу;

тэатралізаванае чытанне п’есы Францішка Аляхновіча «Заручыны Паўлінкі» у ангельскім перакладзе Паўла Шаўцова з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Аляхновіча;

наведванне адмысловай выставы ў Скарынаўскай бібліятэцы;

традыцыйнае пляценне вянкоў, упрыгожванне купальскага кола, спевы і скокі праз вогнішча.


Чэхія

Прага

Купалле ў Празе

337.jpg


У суботу, 24 чэрвеня, суполка «Пагоня» і Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе сардэчна запрашаюць беларусаў Чэхіі адсвяткаваць Купалле! Вас чакае насычаная праграма! Завітвайце!

ЗША

Бруклін

Света Бень у Брукліне

340.jpg


Пераадолеўшы ўсе перашкоды, у нядзелю, 25 чэрвеня, Света Бень прылятае ў Н’ю-Ёрк! Размовы пра ўсё на свеце, вершы, гучнае і ціхае, смешнае і немае, прыгожае і адштурхваючае, вельмі важнае і абсалютна бескарыснае — усё ў гэты вечар сустрэнецца, перамяшаецца і ператворыцца ў нешта непазбежна далікатнае і немагчымае для апісання.

Музычную прыгажосць, напоўненую неспадзяванкамі і эксперыментамі, створыць Маша Васілеўская (скрыпка, клавішы, металафон, тэрменвокс).

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.


Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!


Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.