Інстаграмы пісьменнікаў

Беларускія літаратары насяляюць сэрвіс Instagram не так масава, у адрозненне ад музыкаў.  Але нам удалося адшукаць фотастужкі некаторых з іх.

 

Анка Упала (@litara_au)

Аўтарка кнігі “Дрэва энталіпт” не толькі дзеліцца сваімі прыгодамі і нацюрмортамі, але і трапна заўважае забаўныя моманты з жыцця.

Таццяна Нядбай (@niadbaj)

Паэтка Таццяна Нядбай, чыя кніга паэзіі “Сірэны спяваюць джаз” неўзабаве пабачыць свет, дзеліцца фотапартрэтамі свайго коціка, сяброў-літаратараў і пейзажамі з падарожжаў.

Кацярына Зыкава (@tarritamala)

Аўтарка тонкай кнігі паэзіі (ці кнігі тонкай паэзіі) з назвай “Объяснительная” вядзе, бадай, самы экстравагантны і самаіранічны Instagram.

Вольга Чайкоўская (@chajkouskaya)

Паэтка Вольга Чайкоўская, аўтарка кнігі “Лупы”, апроч уласна “сэлфі”, часта нагадвае пра цікаўнасць да літаратурнага свету.

Віталь Рыжкоў (@ryzhkou)

Аўтар кнігі паэзіі “Дзверы, замкнёныя на ключы” напаўняе свой інстаграм здымкамі падарожжаў, канцэртаў, сяброў і сэлфі, міксуючы усё гэта паміж сабой.

Югася Каляда (@magdalena_jo_jo)

Аўтарка кнігі проэзы “Галоўная памылка Афанасія” спецыялізуецца на гарадскіх краявідаў, хоць і не грэбуе сэлфі.

Валярына Кустава (@valiaryna)

Рэдкі здымак паэткі Валярыны Куставай не расказвае пра яе прыгоды. Чаму б і не?

Андрэй Курэйчык (@kureichik)

Інстаграм вядомага драматурга і кінасцэнарыста Андрэя Курэйчыка паведамляе падпісантам пра яго падарожжы і дэгустацыі спіртовых напояў.

Міхаіл Баярын (@bayaryn)

Аўтар кнігі паэзіі “Шалёны вертаградар” Міхась Баярын (які нядаўна падарыў свету шрыфт “Берагіня”) посціць  партрэты братоў, сяброў і калег па літаратуры.

Саша Філіпенка (@sashafil)

Пакуль чытачы спрачаюцца пра прыналежнасць празаіка Сашы Філіпенкі да беларускай ці рускай літаратуры, аўтар кнігі “Бывший сын” фіксуе разнастайныя аспекты ўласнага жыцця (так, селфі, сям’я і паездкі).