Інстытут мовазнаўства падтрымлівае давядзенне інфармацыі аб тавары на двух мовах

Дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі І.Л. Капылоў у адказе на зварот паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя карэкціроўкі п.9 арт.7 і п.4 арт.8 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”. І.Л. Капылоў адзначыў, што“ўнясенне дадзеных змен у Закон будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, разнапраўнаму становішчу Рэспублікі Беларусь як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны”.

Ігар Случак, https://ihar-sluchak.livejournal.com