Беларуская спявачка і кампазітарка Ірэна Катвіцкая стала пераможцай украінска-брытанскага конкурсу Golden Time Talent

05.07.2022 Музыка

Яна атрымала два дыпломы І ступені — у намінацыях «Фолк вакал» і «Кампазітар. Вакальная музыка», піша @belaruswithukraine.


72.jpg
Фота: facebook.com

Мэта конкурсу — пошук выключных талентаў і прадастаўленне ім магчымасці прадэманстраваць сябе.

Адметна, для для ўдзелу ў гэтым прадстаўнічым міжнародным творчым форуме Ірэна Катвіцкая абрала песні ў аўтэнтычным беларускім гучанні.

«У намінацыі «Фолк вакал» я прадстаўляла баладу пра каханне з Паазер’я «Сілязенька», для намінацыі «Кампазітар» абрала песню са свайго альбома «Этна Фантазія/Ethno Fantasia» «Вясна». Абедзве песні ў аўтэнтычным гучанні я ўпершыню пачула ў архівах Акадэміі Навук, падчас навучання ў аспірантуры на этнамузыколага. Я вельмі ўдзячная Лёсу за тое, што пачула і ведаю нашы спевы», — кажа спадарыня Ірэна.

73.jpg
Фота: facebook.com