• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.11.2018 | Афіша Адукацыя

Iskra Showcase Weekend: як беларускім музыкам патрапіць у Еўропу?

У суботу 24 лістапада ў межах першага беларускага шоўкейс-фестывалю Iskra Showcase Weekend у культцэнтры «Корпус» адбудзецца адукацыйная праграма для музыкаў і мэнэджэраў на тэму выхада на музычны рынак Еўропы з удзелам спецыялістаў з Нямеччыны і Францыі.

Сваімі ведамі і досведам падзеляцца: Наталля Падабед – еўрапейскі агент Onuka, «ДахаБраха», Oligarkh, Shortparis ды інш.; Франсуа Адзіж’е – прадстаўнік фестывалю Europavox (Францыя); Крысціан Морын – куратар міжнароднага фестывалю Pop-Kultur (Нямеччына); Жан-Мішэль Дзюпа – букер фестываляў Stereolux і Le Printemps de Bourges (Францыя).

– Адукацыйная  праграма будзе складацца з дыскусій і лекцый. Госці будуць распавядаць максімальна практычныя рэчы, часцяком абапіраючыся на досвед маючых паспех у Еўропе артыстаў з Расіі, Украіны і Беларусі, – адзначае Якаб Рачак, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску, адзін з арганізатараў Iskra Showcase Weekend.

Квіткі на мерапрыемства, якое складаецца ў тым ліку з двух канцэртаў, каштуюць ад 10 рублёў. У пятніцу 23 лістапада ў межах Electronic Showcase выступят Chapelier Fou (Францыя), Intelligency, Аня Жданова, Ayva, Maximalism. У суботу 24 лістапада ў межах Rock Showcase на сцэну выйдуць Oum Shatt (Нямеччына), Dlina Volny, Nürnberg, «Молчат дома», Lubber Louie.  Пачатак абодвух канцэртаў у 18:00.

Адукацыйная праграма:

12:00 – 12:45 – Знаёмімся з гасцямі. Прэзентацыі фестываляў Europavox (Францыя), Pop-Kultur (Нямеччына), Stereolux (Францыя).

13:00 – 13:45 – «Як беларускаму артысту атрымаць канцэрты ў Еўропе?» – на пытанне адказваюць Франсуа Адзіж’е (Europavox), Наталля Падабед (More Zvukov Agency), Крысціян Морын (Pop-Kultur), Жан-Мішэль Дзюпа (Stereolux).

14:00 – 14:30 – «Досвед працы з артыстамі з Расіі, Украіны, Беларусі на еўрапейскім рынку» – распавядае Наталля Падабед (More Zvukov Agency, еўропейскі букер Onuka, «ДахаБраха», Oligarkh, Shortparis ды інш.)

14:45 – 15:15 – «Як Super Besse апынуліся ў Францыі?» – распавядаюць Франсуа Адзіж’е і Саша Сініца (Super Besse)

15:30 – 16:30 – «Listening Session*: замежныя эксперты слухаюць і абмяркоўваюць трэкі беларускіх артыстаў» – Франсуа Адзіж’е (Europavox), Наталля Падабед (More Zvukov Agency), Крысціян Морын (Pop-Kultur), Жан-Мішэль Дзюпа (Stereolux).

*Заяўкі ад артыстаў на Listening Session (1 кампазіцыя ў mp3) прымаюцца не паздней за 21 лістапада на мэйл iskrashowcase@gmail.com. Абавязкова ўмова – асабістая прысутнасць прадстаўніка артыста (ці самаго артыста) на Listening Session.

Квіткі ў продажы на Bezkassira.by і ў культурным цэнтры «Корпус». Канцэртная праграма: квіток на 1 дзень – 10 руб. (папярэдне), 20 руб. (у дзень); на 2 дні – 15 руб. (папяэрдне), 30 руб. (у дзень). Адукацыйная праграма: 10 руб. (папярэдне). Pro Pass (адукацыйная праграма + 2 дні канцэртаў): 20 руб. (папярэдне). Інфалінія: (044) 418 20 21.

Арганізатарамі Iskra Showcase Weekend з’яўлюцца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, культурны цэнтр «Корпус», праект Experty.by. Пры падтрымцы Фонду нямецка-французскага культурнага супрацоўніцтва.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип