Палітвязня журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе

Івашына будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».


1rvckvm68vs25t3ewps0edr7c8wao0b9.jpg

Дзяніс знаходзіцца за кратамі вось ужо 510 дзён, яго абвінавачваюць па арт. 356 — «Здрада дзяржаве» і 365 — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Чытайце яшчэ: Вольга Івашына: «На Дзяніса ціснулі намёкамі, што я не буду чакаць яго 15 гадоў»