«J:морс» знялі кліп на мабільны тэлефон (Відэа)

20.12.2016 Музыка

Гурт «J:морс» прадставіў відэа на песню «Не мой дождь» – адну з найбольш рамантычных кампазіцый альбома «Воздух».

jmors-nemoydozhd-klip02

– Звычайна песні я пішу даволі доўга – ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў, – распавядае Ўладзімір Пугач. – «Не мой дождь» – той  рэдкі выпадак, калі музыка і тэкст з’явіліся літаральна за пару гадзін. Бываюць у мяне моманты, калі на 10-15 хвілін я разабраўся з тым, як працуе сусвет, і я паспеў гэта зафіксаваць.

Відэа «Не мой дождь» – першы ў Беларусі прафесійны музычны кліп, цалкам зняты на мабільны тэлефон. Замест відэакамеры здымачная група скарыстала смартфон Samsung Galaxy S7 Edge.

– Ролік распавядае каханне маладой і прыгожай пары. Таму без тэлефона ў сюжэце тут абыйсціся было проста немагчыма. Але мы вырашылі пайсці далей і паглядзелі праз аб’ектыў мабільнага на ўсю гісторыю адносінаў, – кажа рэжысёр кліпа Андрэй Грынько.

У актыве «J:морс» таксама першы беларускі інтэрнэт-сінгл (2004), першы таймлэпс пра прыгажосць Беларусі (2007), першы жывы выступ беларусаў у самалёце (2014), першы беларускі відэаканцэрт у фармаце 360 градусаў (2016) і шматлікія іншыя праекты.

Зараз калектыў працягвае тур па Беларусі ў падтрымку альбома «Воздух». 1 снежня музыкі выступяць у Гродна (квіткоў ужо няма), 2 снежня – у Рэчыцы. Найбліжэйшы выступ гурта ў Мінску адбудзецца 14 лютага ў Prime Hall.

Глядзіце таксама:

Выйшла відэаверсія канцэрта «J:морс» з Прэзідэнцкім аркестрам (Відэа)