Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія строі, а з нядаўняга часу Воля збірае яшчэ і ўкраінскія аўтэнтычныя строі. Украінская частка калекцыі этнічных касцюмаў VOLYA будзе паказана на Metropolitan Fashion Week у Сіэтле 24 верасня, а 1 кастрычніка у Лос-Анджэлесе.


Сёлета мерапрыемствы ў межах Metropolitan Fashion Week ладзяцца ў падтрымку некамерцыйнай арганізацыі YOU ARE THE ANGEL, якая займаецца забяспечэннем харчавання, медыкаментаў і псіхасацыяльнай падтрымкі ахвярам вайны ва Украіне.

16.jpgФота: volyadzemka.com

Гэтай навіной Воля Дземка падзялілася на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Зараз Воля шукае мадэляў для ўдзелу ў паказе.

«Нам трэба будзе самастойна падрыхтаваць частку шоу ў Сіэтле (касцюмы занадта складаныя, каб мяняць іх паміж дэманстрацыямі), таму зараз мы шукаем цудоўных мадэляў (5’8»-5’11″), якія захочуць прадэманстраваць нашы аўтэнтычныя ўкраінскія строі 19-га стагоддзя і дапамагчы нам дапамагчы людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, 24 верасня 2022 г.,» — напісала Воля.

METROPOLITAN FASHION WEEK — адзін з самых перспектыўных тыдняў моды ў Злучаных Штатах з паказамі ў Сіэтле, Лос-Анджэлесе, Лас-Вегасе, Палм-Спрынгс і неўзабаве ў Нью-Ёрку і Маямі. Асаблівасць Metropolitan Fashion Week у тым, што паказы праходзяць у нетрадыцыйных месцах, дзе дэманструюцца не толькі мадэльеры і дызайнеры касцюмаў, але і самыя прыгожыя месцы, якімі можа прывабіць кожны горад. Metropolitan Fashion Week прадставіць больш за 750 твораў мастацтва, створаных міжнароднымі дызайнерамі моды і касцюмаў, якія з’яўляюцца арыгінальнымі і «адзінымі ў сваім родзе».

Сёлета Metropolitan Fashion Week святкуе сваё 10-ці годдзе.

20.jpg 

21.jpg

  Кіеўскі і чарнігаўскі строі. Фота volya.weebly.com

Воля Дземка і яе фальклорны гурт VOLYA стварылі найбуйнейшую калекцыю беларускіх строяў у свеце па-за межамі Беларусі. На падствае гэтай калецыі нядаўна быў выдадзены альбом, у якім прадстаўлена беларускае святочнае адзенне канца ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах.

Вось тут можна віртуальна пагартаць альбом беларускіх строяў і замовіць яго ў папяровым ці электронным фармаце, а тут — падтрымаць саму Волю.