• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2021 | Каляндар

Каляндар 31 траўня – 6 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і як «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


31 траўня

1948. Нарадзілася Святлана Алексіевіч

«У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі» — кнігі Алексіевіч, якія сталі бэстсэлерамі яшчэ ў часы перабудовы. Далей былі «Зачараваныя смерцю» (пра самазабойцаў, што не вытрымалі скону СССР), «Чарнобыльская малітва» (тэма катастрофы), урэшце — «Час second-hand» (посттаталітарны феномен).

Святлана Алексіевіч.jpg

Кнігі Алексіевіч створаныя на мяжы эпохаў, у транзітны час. Яе творчасць і нават набор тэрмінаў — «чырвоны чалавек», «вялікая Утопія» — спроба патлумачыць савецкі феномен як замежнікам, так і суайчыннікам, якія самі аказаліся сведкамі і ўдзельнікамі вялікага сацыяльнага эксперыменту пад знакам сярпа і молата.

У 2015-м Святлана Аляксандраўна стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры — адзінай у Беларусі. Нягледзячы на сусветнае прызнанне, пісьменніца не стала жывой іконай на радзіме — прынамсі на афіцыйным узроўні. Пасля выбараў 2020-га Алексіевіч адмовілася вяртацца ў Беларусь, жыве ў эміграцыі.

1 чэрвеня

1945. Нарадзіўся мастак Аляксей Кузьміч

«Хто любіць жанчыну, хто любіць свет, хто піша жанчыну, таму дапамагае бог», — такое крэда абраў для сябе Аляксей Васільевіч. Тэма жанчыны або Мадонны стала цэнтральнай у яго творчасці. Калі шырэй — то і Радзіма, і Зямля, і Сусвет — для Кузьміча акурат жаночага роду.

Будучы мастак нарадзіўся ў палескай вёсцы. Пасля заканчэння 9-га класа бацькі забралі яго ў Краснаярск. Вялікі ўплыў на яго зрабіў мастацкі музей імя Сурыкава, дзе хлопец праводзіў усе вольныя гадзіны. Пасля ў войску афармляў плакаты і сценгазеты. Урэшце вярнуўся ў Мінск.

На радзіме Кузьміч скончыў БДТМІ ў 1975 годзе. Пачаліся выставы, замовы, прызнанне. Мастак пісаў партрэты цалкам рэальных людзей — знаёмых, актораў, рэжысёраў — але яго творы заўсёды былі на мяжы рэальнасці і фантастыкі, фотаздымка і іконы, гуманізму і рэлігійнасці. Аляксей Кузьміч памёр у Мінску ў 2013 годзе.

2 чэрвеня

1863. Пакараны смерцю паўстанец Міхал Цюндзявіцкі

Адзінай віною 27-гадовага шляхціца, сына афіцэра, выхаванца кадэцкай вучэльні быў... распаўсюд газеты. Не абы-якой — «Мужыцкай праўды». Паводле следства, Міхал зачытваў крамольныя ўрыўкі ў карчме ля вёскі Камень пад Барысавам. Арыштавалі, прысудзілі да смерці. Вырак выканалі ў Мінску ў раёне сённяшняй вуліцы Валадарскага.

Для Мінска гэта быў першы смяротны вырак ў дачыненні да інсургента. Свежую магілу ахоўвалі салдаты, аднак жыхары горада ўсё адно збіраліся побач: маліліся, неслі кветкі, спявалі пабожныя песні. Усё гэта нагадвала маніфестацыі, таму цела ўлады перапахавалі ў таемным месцы.

Міхал Цюндзявіцкі.jpg

Амаль праз паўстагоддзя, у 1906-м, сваяк таго Цюндзявіцкага, Віктар, выдасць па-беларуску брашуру «Аб чым сёння гамоняць у нас на Беларусі». Увесь яе наклад царскія ўлады канфіскавалі і знішчылі. Месца пахавання Міхала Цюндзявіцкага дагэтуль невядомае. Месца яго смерці не ўшанаванае, не адзначанае нават шыльдай.

3 чэрвеня

1863. Бітва пад Мілавідамі

Паўстанне 1863 года мы рэдка згадваем у кантэксце баёў — больш праз лёсы ўдзельнікаў, пакаранні, высылкі, канфіскацыі... Мілавідская бітва — той рэдкі выпадак, калі сутычку добра апісалі, зафіксавалі і вывучылі.

Вёска Мілавіды пад Слонімам. Шаша з Брэста ў Бабруйск. Лес. Паўстанцкі лагер, дзе акапалася пяць атрадаў. Камандуючы — былы падпалкоўнік царскай арміі Лінкевіч. Высачыўшы лагер, расійцы атачылі яго трыма ротамі з коннай групай і чатырма гарматамі. Пачаўся бой...

Паўстанцы адбілі ўсе атакі і страцілі ўсяго 18 чалавек: расійцы — з паўсотні. Царскія войскі былі змушаныя адступіць у чаканні падмацавання, але калі з Нясвіжа прыйшоў рэзерв, інсургенты пакінулі лагер. Паводле ўспамінаў, загінулых жаўнераў з абодвух бакоў пахавалі тамсама, адно што па розныя бакі ад шашы.

4 чэрвеня

1918. Выдадзеная «Беларуская граматыка» Тарашкевіча

На абшарах былой Расійскай імперыі — вайна. БНР абвешчаная, але лёс Беларусі невядомы. І тут — цікавая акалічнасць: афіцыйнай мовай рэспублікі абвешчаная беларуская, але структураванай граматыкі і тым больш падручнікаў па-ранейшаму няма...

Тарашкевіч - граматыка.jpg

Так у Вільні з’явілася «Беларуская граматыка» аўтарства Браніслава Тарашкевіча. Кніга нарэшце трапіла і да дзяржаўных дзеячаў, і ў школы. Дакументацыя БНР цвёрда перайшла на беларускую, а настаўнікі і вучні атрымалі матэрыял для навучання.

Сама граматыка была выдадзеная на кірыліцы і лацінцы — як каму зручна. Праца стала мастком ад спадчыны Карскага і Шахматава да напрацовак Лёсіка, Байкова, Некрашэвіча і іншых. «Тарашкевіцу» пазней шмат крытыкавалі за атавізмы і недапрацоўкі, але на свой час гэта быў вялікі прарыў, упарадкаванне мовы для масавага кніжнага і газетнага ўжытку.

5 чэрвеня

1854. Нарадзіўся Юдаль Пэн

Нарадзіўся ў шматдзетнай беднай яўрэйскай сям’і ў сённяшняй Літве. Праз рэлігію хлопцу забаранялі маляваць, але эстэтычныя схільнасці перамаглі. Так Пэн падпрацоўваў у маляра пад Дзвінскам, пазней трапіў у Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу. З 1898 года — у Віцебску.

Тут ён рэалізаваўся як мастак і педагог. Ягоная прыватная Школа малявання і жывапісу стала першай у імперыі яўрэйскай мастацкай вучэльняй. Менавіта з яе выйшлі галоўныя дзеячы «яўрэйскага рэнесансу» пачатку ХХ стагоддзя: Шагал, Лейтман, Цадкін ды інш.

Сам Пэн стварыў цудоўную галерэю рэалістычнага жывапісу: партрэт свайго часу і асяроддзя. Старыя рабіны, майстры, віцебскія вулачкі, сямейныя драмы, неймаверная беднасць і сціплае хараство свету, які яшчэ не магла ў поўнай меры перадаць фатаграфія. Усё гэта можна знайсці на карцінах нашага геніяльнага земляка.

6 чэрвеня

1841. Нарадзілася Эліза Ажэшка

«Над Нёмнам», «Хам», «Gloria victis» — гэтыя творы ведае са школы кожны паляк, але далёка не кожны беларус, нават гарадзенец. Хоць менавіта Наднёманскаму краю Ажэшка прысвяціла ўсё жыццё. Польская пісьменніца беларускага паходжання — так пішуць пра Ажэшку ў энцыклапедыях, хоць пра «Беларусь» у яе часы яшчэ амаль не гаварылі, карыстаючыся тэрмінамі «краёвы» ці «літвінскі».

Эліза Ажэшка.jpg

Жыццё Ажэшкі супала з часам, калі паўстанні ўжо адгрымелі, а новых рэвалюцыяў і стварэння нацыянальных дзяржаваў трэба было чакаць дзесяцігоддзі. Змрочны час рэакцыі, эміграцыі, зняверанасць... Ажэшка падарыла палякам новы прынцып — «пазітывізм»: стваральная праца для лепшай будучыні.

Апроч літаратуры пісьменніца займалася дабрачыннасцю: давала жытло паўстанцам, якія вярталіся з Сібіры, дапамагала ахвярам вялікага пажару 1885-га ў Гродне, збірала грошы тым, хто ў патрэбе. У Гродне яе ведалі і любілі: калі Ажэшка захварэла, усю вуліцу заслалі саломай: каб не было чуваць цокання капытаў па бруку. Пісьменніца памерла ў 1910-м, так і не дачакаўшыся зменаў, якія прыспяшала з усіх сілаў.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип