• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.01.2023 |

Калядныя гульні — як аднавіць свой псіхічны рэсурс

Сёння існуе вельмі шмат практык, школ, парадаў, каб пазбавіцца празмернага псіхічнага напружання. А як жа з гэтым змагаліся нашы продкі? Псіхалагічная разгрузка была і ёсць адной з функцый разнастайных абрадавых дзеяў. Святы, калі дазвалялася (і нават заахвочвалася) парушэнне досыць строга рэгламентаваных грамадскіх стасункаў, дазвалялі не толькі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, смачна паесці ды спаткацца з сябрамі-сваякамі , але і аднавіць свой псіхічны рэсурс.


Вельмі спрыяльным часам для такой «псіхатэрапіі» былі так званыя крывыя (святыя, страшныя) вечары. У гэты перыяд забаранялася ткаць, вышываць і г. д. Рабілі штодзённыя справы па гаспадарцы, а ўвечары забаўляліся і адпачывалі. Моладзь шлюбнага ўзросту прыглядала на такіх забаўках сабе пару.

Акрамя традыцыйнага абыходу двароў з песнямі-калядкамі моладзь збіралася ў якой-небудзь хаце альбо карчме, каб пагуляць. Прапануем і вам пазнаёміцца з каляднымі гульнямі нашых продкаў.

Жаніцьба Цярэшкі

145.jpg
Фота: Natalia Parfenova і Александр Ждановіч 

Гэта абрадавая гульня вядомая ў розных рэгіёнах Беларусі. Праводзіцца яна ў калядны час, часцей — у шчодры вечар па старым стылі (13–14 студзеня). «Жаніцьба Цярэшкі» — гульня для моладзі шлюбнага ўзросту. Як адзначаюць даследчыкі традыцыйнай культуры, часта пары, якія склаліся падчас гульні, становяцца сем’ямі.

У кожным рэгіёне былі свае адметнасці «Жаніцьбы», але агульны сюжэт быў аднолькавы. Спачатку, як і на звычайнай вечарыне, хлопцы і дзяўчаты танцавалі, гутарылі, забаўляліся. І падчас якога танца хто-небудзь запытваў: «Ці не пара жаніць Цярэшку?». З гэтага і пачыналася ўся дзея. Першай справай абіралі «матку» і «бацьку». Звычайна гэта ўжо сямейныя людзі, вясёлыя ды гаваркія. Усім далейшым кіравала гэта пара.

«Матка» з «бацькам» пад спевы і жарты збіралі пары з нежанатай моладзі. Звычайна хлопцы з дзяўчатамі загадзя дамаўляліся, хто з кім будзе «жаніцца». І пары абіраліся па ўзаемнай прыязні. Але, канечне, здараліся і неспадзяванкі. Вось тут і мусілі праявіцца дыпламатычны талент і пачуццё гумару абраных «бацькі» і «маткі». 

Пасля выбару пар іх «скручвалі». Адбывалася гэта ў танцы. Часцей за ўсё ў апісаннях фігуруе «Лявоніха», але сустракаліся і іншыя варыянты. Пачынае танец «бацька» з дзяўчынай, а «маці» з хлопцам. І ў танцы гэтых дзяўчыну і хлопца ставяць у пару. Гэта і называлася «скруціць». З гэтага моманту іх ужо называлі «бабулька» і «дзядулька». 

Пасля «скручвання» ўсіх пар пачыналася «лоўля»: кожны «дзядулька» мусіў злавіць сваю «бабульку» і наадварот. І ўвесь вечар пара паводзіла сябе як муж і жонка. Гулялі да світання. І хлопцы абавязкова мусілі правесці сваіх «бабулек» дахаты. 

У некаторых рэгіёнах на наступны дзень было прынята «адведваць» сваю «бабульку», запрашаць на коўзанку ці пакатацца ў вазочку. 

Пячы ката

148.jpg

Яшчэ адна абрадавая гульня — «Пячы ката». Не хвалюйцеся, ніводнаму кату шкоды гульня не прынесла. Гулялі ў яе ў розны час: ці напярэдадні Каляднага паста (канец лістапада) ці падчас саміх Калядаў. А, напрыклад, у в. Новіны (Бярэзінскі раён) «ката пякуць» 21 студзеня падчас развітання з Калядой.

Заключаецца гульня ў наступным. З цеста выпякаюць фігурку ката (сёння яе часта замяняе звычайны батон з крамы). Вушы, лапкі, хвост і «галоўную полавую прыкмету» робяць з кіўбас, кавалачкаў сала. 

Падвешваюць такога смачнага коціка пад бэлькаю пасярод пакоя. У некаторых месцах ката падвешваюць да палкі, якую трымае вядучы. Кожны ўдзельнік «сядае» на рагач ці качаргу і скача з кута, прыгаворваючы: «Іду з кута на ката, цап за ката!» (словы ў розных рэгіёнах могуць нязначна адрознівацца). «Даскакаўшы» да ката, удзельнік мусіць без дапамогі рук адкусіць кавалачак. Галоўным лічыліся кіўбасны хвост і котавыя «прычындалы» (лічылася, што той, хто іх «здабыў», будзе паспяховым увесь наступны год). 

150.jpg

Але не ўсе ўдзельікі дапускаліся да моманту «цап за ката». Пакуль скачаш з кута, трэба ўтрымлівацца ад смеху. Што вельмі складана зрабіць, бо ўсе навокал жартуюць і смяюцца.

Чытайце яшчэ:Гульня «Ката пячы»: Еду з кута да Ката!


Цяцерка


Гэта гульня пазаабрадавая. У яе можна было гуляць на любых вечарынах. Хлопцы і дзяўчаты стаюць у два шэрагі (як у гульнях «грачанікі» ці «ручаёк»), першая пара бярэцца за рукі. Пад спевы:

Я цяцерку пасу, ух, я!
На пановым лугу, ух, я!
А цяцерка пад мост —
Я цяцерку за хвост!

Усе прытанцоўваюць. Як толькі прагучаць апошнія словы, дзяўчына з першай пары вырывае сваю руку ў хлопца і бяжыць вакол шэрагу, каб зноў устаць на сваё месца. Хлопец яе даганяе. Калі злавіў, то дзяўчына яго цалуе і стае ў канец дзявочага шэрагу. А хлопец — зноў у пачатак свайго шэрагу і бярэ за руку наступную дзяўчыну. Калі хлопец не дагнаў сваю «цяцерку», то ён становіцца ў канец шэрагу, а дзяўчына бярэ за руку наступнага.

Вішанька

151.jpg

Таксама моладзевая пазаабрадавая гульня. Часта апісваецца як частка «Жаніцьбы Цярэшкі». Але можа выкарыстоўвацца і як самастойны элемент вечарыны.

Хлопцы з дзяўчатамі разбіваюцца на пары. Дзяўчыну ставяць на зэдлік ці лаву і яе пара мусіць у скоку «сарваць вішаньку» — пацалаваць дзяўчыну. Звычайна хлопец просіць сяброў «падтрымаць» — 2 сябры становяцца каля зэдліка і трымаюць перад сабою счэпленыя рукі. Хлопец, падскокваючы да сваёй «вішанькі», абапіраецца на рукі сяброў. І тыя могуць прыпадняць рукі, каб дапамагчы, а могуць і жартам апусціць рукі. Таму трэба быць вельмі пільным, абіраючы сяброў для «падтрымкі».

Падушачка (хустэчак)

Таксама можна гуляць на любой вечарыне. Для яе спатрэбіцца альбо падушачка, альбо хустка.

Усе ўдзельнікі стаюць у кола (пажадана, хлопец — дзяўчына). Адзін чалавек стае ў цэнтр кола з «рэквізітам» (хусткай ці падушачкай). Кола йдзе карагодам вакол вядучага, прыпяваючы:

Падушачка, падушачка, мая пухавая,
Адна ў мамкі дачушачка — дзеўка маладая.
Каго люблю, каго люблю, таго пацалую.
Падушачку пухавую таму падару я.

Альбо

Мой хустэчак вышываны —
На чатыры рогі.
Каго кохам, каго люблю —
Хусь яму пад ногі!

(Тут вельмі выразна трэба прагаворваць слова «хусь», бо часта ўдзельнікі чуюць зусім іншае слова).

На апошніх словах той, хто ў цэнтры, спыняецца насупраць аднаго з удзельнікаў карагода і альбо кладзе перад ім падушачку, альбо накідвае хустку на плечы. Пасля яны мусяць пацалавацца (1 раз у вусны ці 3 разы ў шчокі — па папярэдняй дамоўленасці) і памяняцца месцамі: абраны становіцца ў цэнтры кола, вядучы займае яго месца ў карагодзе.

Паспрабуйце гульні нашых продкаў — і вашы калядныя вечары стануць не такімі ўжо «страшнымі» ці «крывымі».

У дадзеным артыкуле сакральныя аспекты святочных абрадаў не закранаюцца.



Падрыхтавала Ева Вятрыскіна

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип