У кастрычніку малады мастак Яраслаў Кірвель запусціў свой падкаст пра мастацтва «Калякі-малякі». Ідэя праекта ў тым, што вядоўца не толькі размаўляе з госцем, але і малюе ягоны партрэт непасрэдна падчас падкаста. У першым выпуску запрошаным госцем быў журналіст Мікіта Мелказёраў, а героем другога падкаста стаў Лявон Вольскі.
«У трэцім выпуску падкаста «Калякі Малякі» да нас завітаў Алесь Дзянісаў — легенда беларускага і гарадзенскага панк-рока, стваральнік і лідар такіх гуртоў як «КальЯн», «Людзі на балоце» і DZIECIUKI. Мы пагаварылі пра субкультурныя падзелы ў Гародні 80-х і 90-х гадоў, пра панк, і ягоныя панкаўскія прыгоды», — піша аўтар праекта.
Чытайце яшчэ: «Наша задача — звярнуць увагу, пазначыць, а не чытаць гісторыка-асветніцкую лекцыю». Алесь Дзянісаў пра новы міні-альбом гурта Dzieciuki