Каляндар. 11 лістапада

10.11.2009 Каляндар

У праваслаўных беларусаў – Настасся (у гэты дзень нашыя продкі пачыналі стрыгчы авечак), а ў каталікоў – Марцін, апякун млынароў (паводле народнага звычаю, чакаецца, што на рэках з’явіцца лёд, і праца на млынах спыніцца).

1908: Нарадзіўся Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938).

1955: Нарадзілася Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца.

1975: Памёр Пётр Савачкін, беларускі гісторык (нар. 11.6.1911).

1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя дачыненні з Ватыканам, заснаваная Апостальская нунцыятура ў Беларусі.