Каляндар. 12 кастрычніка

11.10.2009 Каляндар

1506: Жыгімонт Стары каранаваны на вялікага князя літоўскага — умоўны пачатак эпохі Адраджэння ў ВКЛ.

1865: У Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў — кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог.

bonifacy_jundzill

1847: Памёр Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фауны (нар. 6.5.1761)

1920: Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.

1925: У Бэрліне пачалася Другая Ўсебеларуская Канфэрэнцыя.

1994: Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксембурга).

2003: Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі “Тузін Гітоў” распачаў працу Сеціве.