Каляндар. 17 кастрычніка

16.10.2009 Каляндар

1588: Пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

august3

1696: Нарадзіўся Аўгуст ІІІ – вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

jhaskievic

1872: Памёр Язэп Гашкевіч. Ён нарадзіўся ў Мінскім павеце, а пахаваны ў Вільні. Асноўная дзейнасць Гашкевіча адбывалася ў Кітаі, дзе ён у складзе дыпламатычнае місіі вывучыў кітайскую, карэйскую і японскую мовы, а таксама культуры гэтых народаў.

1900: Нарадзіўся Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік (пам. 1.1.1974)

charhinec

1937: Нарадзіўся Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык

1961: Адкрыўся XXII з’езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была прынятая 3-я Праграма КПСС і аб’яўленая задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 году

1964: У Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты.

radaslav_astrovsky

1976: Памёр Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадскі, палітычны дзеяч, настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924-1936), прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1943) (нар. 6.11.1887)

1999: “Марш свабоды” ў Мінску з удзелам больш, як 30 тысяч чалавек суправаджаўся сутыкненнямі з міліцыяй і вайскоўцамі

2004: Рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін