У гэты дзень нарадзіліся Мікола Байкоў, Іван Ціханаў, Іван Міско, памерлі Вінцэнт Дмахоўскі, Пётр Бяссонаў…
1387: Ягайла выдаў другую грамату аб наданьні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
1862: Памёр Вінцэнт Дмахоўскі, класік беларускага жывапісу.
Мастак-пэйзажыст Вінцэнт Дмахоўскі паходжаннем з Ашмянскага павету. Ён творца рамантычных краявідаў: “Бацькаўшчына” (“Двор у Нагародавічах”), “Возера Свіцязь”, “Веркі”, “Каля пераправы”, “Пажар у лесе” і іншых.
1889: Нарадзіўся Мікола Байкоў, беларускі мовазнавец і пэдагог.
Мікалай Якубавіч Байкоў; псеўданімы і крыптанімы: Аглядальнік; Асветнік; Дашкольнік; М.К-ч; М.Кр.; Кр-іч; Крывіч; Мікола Крывіч; Настаўнік; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярской губ. — пасля 1946 ?], мовазнавец і літаратуразнавец, педагог. Нарадзіўся ў сям’і святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бежацкім мужчынскім духоўным вучылішчы, сярэднюю — у Цвярской духоўнай семінарыі, вышэйшую — у Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1913). Накіраваны выкладчыкам філасофскіх і педагагічных дысцыплін у Мінскую духоўную семінарыю. Адначасова выкладаў у гарадской гімназіі і ў прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладчык МБПТ. Рэдактар час. «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік час. «Асвета». З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—28 Слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, але асабліва як укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А.Бараноўскім). Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены 2.9.1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі. У 1931—41 літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у газ. «Чырвоная змена». Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску, супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1944 выехаў у Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта». Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск. Далейшы лёс невядомы.
1898: Памёр Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (нар. 4.6.1828)
1922: Нарадзіўся Іван Ціханаў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў.
1932: Нарадзіліся Іван Міско, беларускі скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў і Ірына Назімава, беларускі мастацтвазнавец і педагог.