Каляндар. 24 жніўня

24.08.2009 Каляндар

1654: Бітва пад Шапялевічамі. Гэта быў самы пачатак вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага.

1979: Адкрыўся Свіслацкі гістарычна-краязнаўчы музей. Невялікае мястэчка Свіслач у Гарадзенскай вобласці сваёй багатай гісторыяй і сваімі выхадцамі можа параўнацца з вялікім горадам.

1879: Нарадзіўся Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер.

1999: Памёр Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца (нар. 5.5.1934).

1923: Нарадзіўся беларускі графік Янка Раманоўскі.