Каляндар. 26 жніўня

25.08.2009 Каляндар

Ушанаванне іконы Божай Маці Мінскай у Праваслаўнай царкве.

1933: Прынятая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытанні – “Аб зменах і спрашчэньні беларускага правапісу”. Многія мовазнаўцы краіны не прынялі таго грубага ўмяшання чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя – расстраляныя ці сасланыя ў ГУЛАГ.

apolliner

1880: Нарадзіўся Гіём Апалінэр, французскі паэт беларускага паходжання.

1940: Нарадзіўся скульптар Анатоль Арцімовіч. Жыхары беларускай сталіцы ведаюць яго вялізны рэльеф на фасадзе Дому модаў у Мінску. Называецца гэты твор “Салідарнасць”. Апроч гэтага Арцімовіч браў удзел у стварэнні Кургану Славы і мемарыялу ў Брэсцкай крэпасці.

novik

1994: Памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.