• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.04.2022 | Каляндар

Каляндар на 11-17 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


11 красавіка

1927. Прынятая Канстытуцыя БССР

Гэтая Канстытуцыя шмат у чым нагадвала першую Канстытуцыю БССР, якая была прынятая яшчэ ў 1919 г. і складалася ўсяго з 3 раздзелаў і 32 артыкулаў. Версія 1927 г. змяшчала ўжо 72 артыкулы, якія былі раскіданыя па 13 раздзелах.

Constitution_of_Belarus_1927_title.jpg

Асноўны закон Савецкай Беларусі быў прыняты ў самы разгар палітыкі беларусізацыі, што адклала на ім пэўны адбітак. Нягледзячы на тое, што ў Канстытуцыі абвяшчаўся сацыялістычны лад дзяржавы, многа было адведзена нацыянальным матывам.

Так, дзяржаўнымі мовамі абвяшчаліся чатыры — беларуская, руская, польская і ідыш. На іх, уласна кажучы, і была выдадзена Канстытуцыя. Але тагачасныя беларускія нацыянал-бальшавікі падыйшлі творча да вырашэння моўнага пытання: беларуская мова абвяшчалася пераважнай для зносін з дзяржаўнымі інстытуцыямі, паколькі беларуская нацыянальнасць у краіне была дамінантнай.

Праз дзесяць гадоў Асноўны закон быў заменены Канстытуцыяй 1937 г., якая была адаптаванай версіяй Канстытуцыі СССР 1936 года.

12 красавіка

1890. Нарадзіўся Янка Нёманскі

Будучы вядомы беларускі пісьменнік Іван Пятровіч з’явіўся на свет у шматдзетнай сялянскай сям’і на Наваградчыне.

janka_noimanski.jpg

Паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, па сканчэнні якой выправіўся ў Петраградскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт. На жыццё зарабляў цяжкой фізічнай працай.

У часе Першай сусветнай вайны паспеў паваяваць і ў царскім войску, і ў Чырвонай Арміі. Працаваў у Беларускім нацыянальным камісарыяце ў Петраградзе. Быў блізкім да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Сябраваў з Цішкам Гартным (Змітром Жылуновічам), які і прывёў яго ў літаратуру.

Дэбютаваў у першым нумары часопіса «Полымя» ў снежні 1922 г. з апавяданнем «Над Кроманню». Галоўным рэдактарам якога і быў усё той жа Зміцер Жылуновіч.

Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г., калі былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары.

13 красавіка

1940. Дэпартацыя з Заходняй Беларусі

У гэты дзень пачалася другая хваля высылкі асобаў, якія абвінавачваліся ў адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць савецкай улады.

deportatsii.jpg

Першая хваля высылак была праведзена ў лютым, калі 50 тысяч чалавек, найперш асаднікаў і членаў іх сем’яў, а таксама работнікаў лясной аховы адправілі ў Сібір і Казахстан.

У чэрвені распачалася чарговая хваля дэпартацыі — з тэрыторыі Заходняй Беларусі былі вывезены асобы, якія ўцякалі з нямецкай зоны акупацыі былой Польшчы. Было вывезена 23 тысячы чалавек.

14 красавіка

1880. Нарадзіўся Язэп Дыла

Jazep_Dyla.jpg

Будучы дзяржаўны і грамадскі дзеяч нарадзіўся 14 красавіка 1880 г. у Слуцку ў сям’і службоўца. Скончыў Слуцкую гімназію. У 1899 г. паступіў ў Ветэрынарны інстытут у Тарту, які, аднак, скончыць не здолеў.

З маладых гадоў цікавіўся палітыкай, яшчэ ў часы вучобы ў гімназіі трапіў у лік нядобранадзейных. У 1912 г. дэбютаваў на старонках газеты «Наша Ніва» з абразком «Перад раніцаю...», дзе прадказваў хуткую рэвалюцыю і эпоху пераменаў.

Быў актыўным удзельнікам дзяржаватворчых і нацыятворчых працэсаў. У першым часовым урадзе Савецкай Беларусі, які сфармаваў Зміцер Жылуновіч, займаў пасаду наркама працы.

У 1920-х гг. займаў шэраг важных пасадаў. Адшукаў у Ялце магілу Максіма Багдановіча, прыняў ад бацькі паэта яго літаратурную спадчыну.

Арыштаваны ў 1930 г. па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі і высланы ў Саратаў, дзе падрымліваў сяброўскія стасункі з Вацлавам Ластоўскім. Пакінуў цікавыя ўспаміны пра людзей, якіх ведаў асабіста. У тым ліку падказаў, дзе знаходзіцца магіла Альгерда Абуховіча — удзельніка паўстання 1863 г., вучнем якога быў Дыла ў маладыя гады.

Памёр у 1973 г. у Саратаве.

15 красавіка

1432. Аднаўленне дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай

У гэты дзень вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, якая была скасавана вялікім князем Свідрыгайлам.

Žygimont_Kiejstutavič.jpg
Жыгімонт Кейстутавіч

Рэч у тым, што пасля смерці Вітаўта Вялікага ў 1430 г. вялікім літоўскім князем быў абраны Свідрыгайла, які быў даўнім супернікам Вітаўта і Ягайлы, а таксама праціўнікам уніі з польскай каронай. У часе свайго ўладарства ён імкнуўся праводзіць максімальна незалежніцкую палітыку.

Жыгімонт Кейстутавіч належаў да так званай прапольскай партыі, якая бачыла толькі плюсы ад уніі з палякамі і хацела яшчэ больш паскорыць інтэграцыйныя працэсы паміж дзвюма дзяржавамі.

Доўгі час Жыгімонт Кейстутавіч прызнаваўся законным валадаром не ўсімі часткамі ВКЛ: частка вызнала яго адразу, частка сілай, частка ў міжусобнай феадальнай вайне, якая цягнулася 5 гадоў.

16 красавіка

1935. Нарадзіўся Анатоль Клышка

Anatol_Kłyška.jpg

Знаны беларускі пісьменнік і перакладчык нарадзіўся на Наваградчыне ў сялянскай сям’і. Друкавацца пачаў яшчэ ў 1950 г. з вершамі. Напісаў цыкл літаратурна-крытычных артыкулаў, рабіў пераклады з лаціны і старажытнагрэцкай.

Вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы у 1949–1952 гг. Працаваў карэктарам у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». У 1958 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва».

Аўтар самага знакамітага «Буквара», па якім вучыліся мільёны беларусаў і які вытрымаў 40 перавыданняў з 1969 года. Ствараў таксама пропісы і чытанкі на беларускай мове для дзяцей. Акрамя гэтага распрацаваў уласную методыку навучання чытанню.

Памёр 14 красавіка 2021 г. ва ўзросце 86 гадоў.

17 красавіка

2016. Памёр Вітаўт Мартыненка

Самы вядомы беларускі музычны крытык нарадзіўся ў Мінску 29 верасня 1959 года. У 1982 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ, пасля чаго працаваў на розных пасадах у газеце «Чырвоная змена» і на беларускім тэлебачанні.

vitaut_martynenka.jpg

Актыўна прасоўваў беларускую музыку ў познесавецкі перыяд і часы атрымання краінай незалежнасці. У сваіх калонках адкрываў для беларусаў новыя жанры і гурты, палемізаваў з іншымі крытыкамі.

Вітаўт Мартыненка — аўтар некалькіх грунтоўных кніжак па музыказнаўстве, якія распавядаюць пра многія малавядомыя беларускія гурты і напрамкі: «Праз рок-прызму» (1989), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006), «Rock on-line» (2010). Першыя дзве кнігі былі напісаныя ў суаўтарстве з іншым вядомым музычным крытыкам і сябрам Вітаўта Мартыненкі — Анатолем Мяльгуем.

Творчая спадчына Вітаўта Мартыненкі на ніве беларускай культуры як след усё яшчэ не ацэнена.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип