Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіўся ў рэаліцыі на запраўках кампаніі “А-100”. Набыць яго можна на наступных АЗС:
№2 (Мінскі р-н, Баравая, 7), №6 (вул. Харкаўская, 81), №7 пр. Партызанскі, 8а, №15 (вул. Прамысловая, 2Б); №18 (Мінскі р-н, траса на г. Магілёў (М4), 4 км ад МКАД); №19 (вул. Брыкета, 23); №20 (Даўгінаўскі тракт, 190); №22 (Траса М1/Е30 388-ы км), №23 (вул. Казіміраўская, 39); №24 (АД Р1 “Брэст-Мінск”, 9-ы км); №25 (а/г Сеніца, вул. Зялёная); №35 (Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82).
Такой цікавасці да календара, як сёлета, не чакалі нават самі стваральнікі! Нам пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. І не дарма, бо новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў!
Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме “тыдняў”. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.
У якасці прыкладаў такіх “гісторый” можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць “жывёльных” скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар’я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.
Варта адзначыць, што каляндар займеў добрую падтрымку з боку айчынных камерцыйных колаў. Генеральным партнёрам выдання стала вядомая сетка аўтамабільных заправачных станцый “А-100”, якая ўзяла чынны ўдзел у падрыхтоўцы выдання. Кампанія “Будзьма беларусамі!” дзякуе таксама крамам “Symbal.by” і “Мой модны кут”, моладзеваму аб’яднанню “Фаланстэр”.
Нагадаем, што папулярная серыя календароў “Не маўчы па-беларуску!” – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.
Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2019 год можна набыць у наступных крамах:
У Мінску:
Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); крама “Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ “Маскоўска-Венскі” пав. 333); ”Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Этна-крама “Рагна” (вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22); “Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка); “Сундучок Детских Книг” (вул. Платонава, 31Б, офіс 7);“Галіяфы”, вул. Няміга 3, павільён 66); “Рыжы кот” (вул. Сурганава, 50, ГЦ “Рыга”, пав. 72); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75); кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37а); ІП Алесь Дудар. А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і symbal.by.
У рэгіёнах:
Берасце:
Крама “Князь Вітаўт”(вул. Савецкая, 55)
Магілёў:
Офіс турыстычнай агенцыі “Маліндзі бай” (вул.Яцына, д.5, оф.3)
Бабруйск:
“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31)
Віцебск:
Крама-клуб “Абажурчик” (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ “Мега”, пав 336. 5 паверх)
Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.