• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2023 | Грамадства

Каляндар з 23 па 29 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. 

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


23 студзеня

2003. Выходзіць «Dom kultury»

У гэты дзень 20 гадоў таму ў музычных крамах з’явіўся пяты студыйны альбом беларускага рок-гурта N.R.M. 

Існавала некалькі версій легендарнай плыткі: лімітаванае першапачатковае выданне з радыёп’есай, дзе дасціпна апавядалася пра канцэрт сталічнага гурта ў правінцыйных Ёцэвічах, а таксама проста кружэлка. 

Вось што тады пісала «Музычная газета» пра гэты альбом:

«24 студзеня 2003. Раніца. Каля ўсіх сталічных крамаў CD — натоўпы ўсхваляваных падлеткаў. Ходзяць чуткі, што сёння ў продажы нарэшце з’явіцца новы альбом N.R.M. «Дом культуры». Усмешлівая юная касірка падыходзіць да шкляных дзвярэй і, высунуўшы язык, глядзіць падлеткам у вочы. Яна ўжо паслухала новы альбом N.R.M. і знайшла там тры песні пра сябе. Пра каго астатнія дзевяць песень, яна яшчэ не ведае, але спадзяецца сустрэцца з усімі гэтымі людзьмі ў найбліжэйшай будучыні».

Менавіта на гэтым альбоме выйшлі такія хіты гурта, як «Маё пакаленне», «Лёгкія-лёгкія» і «Фабрыка». 

Dom_kultury_NRM.jpg

25 студзеня

1938. Памёр Тамаш Грыб

Нарадзіўся ў сакавіку 1895 года ў вёсцы Паляны каля Свянцян у беднай сялянскай сям’і. У часе навучання ў Пецярбугу спачатку далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, а неўзабаве стаў адным з яго лідараў. 

Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда, які адбываўся ў снежні 1917 года ў Мінску. Заклікаў іншых удзельнікаў да неадкладнага абвяшчэння Беларускай рэспублікі. У часе разгону з’езду быў арыштаваны бальшавікамі.
Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР, займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных справаў. У 1919 годзе двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за сваю дзейнасць і незалежніцкія погляды. 

З 1922 года жыў на эміграцыі ў Празе. У 1928 годзе скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта. Стварыў Беларускае культурнае таварыства імя Францыска Скарыны. Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага Студэнцкага Саюза і Беларускай Рады ў Празе. 

1q6m6ctmsbcqddfgzskwtu4286ulyqw9.jpg

26 студзеня

1931. Паказ фільма «Рубікон»

У гэты дзень у Мінску ўпершыню быў паказаны нямы мастацкі фільм пад назвай «Рубікон» Уладзіміра Вайнштока, які быў зняты на студыі «Белдзяржкіно». 

Паводле сюжэту гэтай стужкі, ангельскага матроса Біля Паркера за спрэчку з капітанам ссаджваюць на бераг з карабля. У гэты ж час на савецкім караблі-лесавозе тэрмінова патрабуецца качагар. Біль уладкоўваецца і такім чынам трапляе ў СССР, дзе наведвае Ленінград і Бабруйск. 

Матрос, які да гэтага вёў «сабачае жыццё» — бавіў час выпіўкай і наведваннем прастытутак, быў настолькі ўражаны ўбачаным, што робіцца зацятым прыхільнікам савецкага ладу і нават пачынае змагаецца са шкоднай дзейнасцю замежнага гандлёвага агента.

Гэта была ўжо 15-я беларуская кінастужка, прысвечаная міжнароднай сітуацыі, якая да нашага часу не захавалася. Але згадкі аб ёй можна адшукаць у тагачаснай прэсе, пры чым не толькі беларускай або агульнасаюзнай, але і замежнай. 

c4383b537a11b59eeda035f48f00a894.jpg

27 студзеня

1900. Нарадзіўся Алексантэры Ахола-Вало

Будучы сусветнавядомы мастак з’явіўся на свет у Карэліі ў сям’і камінара. Быў сведкам «Крывавай нядзелі». Калі яму было сем гадоў, ягоная сям’я была выслана ў Вырыцу пад Пецярбургам. 

У 16 гадоў Алексантэры пераехаў ў Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыўся да яго закрыцця ў 1918 годзе. Быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Служыў у Чырвонай Арміі, браў удзел у паходзе на Варшаву. 

З 1919 па 1930 гады жыў у Беларусі, у Віцебску, дзе вучыўся ў Юдаля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Тут ён пазнаёміўся з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам. Алексантэры Ахола-Вало вывучыў беларускую мову і зрабіў істотны ўнёсак у беларускую культуру міжваеннай пары. 

Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць» і іншых аўтараў. Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска».

Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.

Памёр у 1997 годзе. 

adevy7ztkhhoe9zzkzyutu25wmg9d4wp.jpg

28 студзеня

1588. Зацверджаны Трэці Статут ВКЛ

У гэты дзень Жыгімонтам ІІІ Вазам была падпісана грамата, якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга Статута ВКЛ.

Фактычна неабходнасць у ім наспела адразу пасля заключэння Люблінскай уніі з польскай Каронай у ліпені 1569 года. За ўзор для новай рэдакцыі асноўнага зводу законаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага былі ўзятыя папярэднія версіі Статута 1529 і 1566 гадоў.

Адразу пасля гэтага паўстала праблема з карыстаннем новым зводам законаў — яго банальна не было на месцах, бо статут не быў аддрукаваны. Падканцлеру ВКЛ Льву Сапегу, які да гэтага асабіста адрэдагаваў усе артыкулы Статута, давялося ўкласці ўласныя грошы, каб дакумент пабачыў свет. 

Трэці Статут ВКЛ гарантаваў эканамічную, палітычную, культурніцкую незалежнасць дзяржавы. У ім абвяшчаліся даволі прагрэсіўныя палажэнні для таго часу, як прэзумпцыя невінаватасці, рэлігійная талерантнасць і іншыя. Разам з тым менавіта ў гэтым кодэксе было канчаткова замацавана запрыгоньванне сялянаў. 

44z8n6l4ds5yj42xyptyhcpytwt6obd9.jpg

29 студзеня

1878. Нарадзіўся Уладзімір Самойла

Быў сынам дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча Івана Самойлы. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, у 1916 годзе скончыў Петраградскі універсітэт. Ведаў 7 моў, быў мастаком.

З 1918 года жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам у гімназіі. На пачатку 1930-х гадоў працаваў бібліятэкарам у Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Займаўся гісторыяй беларускай спадчыны, выдаваў публікацыі па этнаграфіі, фалькларыстыцы, мастацтве («Вялікі скарб нашай старасветчыны», «Над калыскай беларускай музыкі») і інш.

самойла.jpg

Аказаў вялікі ўплыў на Янку Купалу, з якім быў знаёмы яшчэ з юнацкіх гадоў. Сам Купала называў яго «найлепшым і найсправядлівейшым сваім вучыцелем».

У 1939 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі быў арыштаваны ў Вільні. Верагодней за ўсё, быў расстраляны ў 1941 годзе.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип