Краязнаўцы Вілейкі выдалі кішэнныя каляндарыкі з касцёлам у Касцяневічах

Новыя календары на гэты год толькі ўчора забралі з друку.


касцёл-768x511.jpg

На іх – выява касцёла ў Касцяневічах на Вілейшчыне. Будынак вядомы ад 1662 года. Таму сёлета адзначае юбілей – 360 год. Але гэта не асабліва вялікі ўзрост для храма, кажуць краязнаўцы з Вілейскай суполкі ТАП імя Аляксея Лужынскага.

Фота касцёла зрабіў вілейскі фатомастак Міхась Кулеш.