Каляровая беларускамоўная чытанка для маленькіх ужо ў кнігарнях Мінска

Навагоднія святы прайшлі, але не ніколі не пройдзе жаданне радаваць дзетак. “Чытанка для маленькіх” з’явілася ў кнігарнях Мінска і інтэрнэт-крамах. Яна выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і стала працягам серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар”.

У “Чытанцы” сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі – вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Мастачка Святлана Канькова-Дударэнка адмыслова да гэтага выдання зрабіла ілюстрацыі – яскравыя, разнастайныя, душэўныя. Яе малюнкі прыйдуцца даспадобы маленькім чытачам, так што кнігу захочацца гартаць зноў і зноў! Але не трэба хвалявацца, што дзеткі “зачытаюць кніжку ўшчэнт”: чытанка выдадзеная на шчыльнай крэйдавай паперы і мае цвёрдую вокладку.

Гэтае выданне, якое прыемна чытаць, разглядаць і нават проста трымаць у руках, будзе выдатным падарункам маленькім дзеткам ды іх бацькам.

“Чытанку для маленькіх” ужо можна набыць у наступных кнігарнях Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72
“Кнігарня Ў”, пр-т Незалежнасці, 37А
“Кніжны салон”, вул. Калініна, 5
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2
“Веды”, вул. К.Маркса, 36
“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11
“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14
Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27

Таксама чытанку можна замовіць у інтэрнат-крамах knihi.by і prastora.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”