• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.10.2015 | Культура

Калекцыянэр Пётар Краўчанка выкупіў і паказаў невядомыя лісты Агінскіх

Былы міністар замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Пётар Краўчанка прэзэнтаваў невядомыя раней дакумэнты прадстаўнікоў роду Агінскіх, уключна зь лістамі кампазытара, паўстанца, дыплямата Міхала Клеафаса Агінскага.

Імпрэза адбылася ў рамках сьвяткаваньня пад эгідай ЮНЭСКО 250-годзьдзя выбітнага грамадзкага дзеяча і прайшла пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі. Зь вітальным словам да прысутных зьвярнуўся Часовы павераны гэтай дзяржавы Міхал Хабрас.

Пётар Краўчанка і Міхал Хабрас

Пётар Краўчанка і Міхал Хабрас

У кулюарах Пётар Краўчанка апавёў, што артэфакты былі набытыя на міжнародных аўкцыёнах і папоўнілі ягоную асабістую калекцыю, дзе ўжо ёсьць карціны, кнігі ды іншыя рарытэты, зьвязаныя з Агінскімі. Кошт архіўных знаходак спадар Краўчанка не раскрывае, але кажа, што кожная рэч мае сваю цану: нешта пашчасьціла набыць за пару сотняў даляраў, а за нешта давялося раскашэліцца на тысячы. Захоўвацца ўнікальныя экспанаты будуць у «хатнім музэі» ў ягоным доме ў Раўбічах.

Ліст Францішка Ксавэрыя Агінскага, 1790 год

Ліст Францішка Ксавэрыя Агінскага, 1790 год

Сваю прывязанасьць да сямейства Агінскіх і аднаго з самых яскравых яго прадстаўнікоў — Міхала Клеафаса — былы міністар і дыплямат тлумачыць сілай уражаньня, якое зрабіў на яго палянэз ля-мінор яшчэ ў раньнім дзяцінстве. Потым ён адточваў геніяльны твор на баяне і піяніна ў музычнай школе, а ўжо ў дарослым веку захапіўся біяграфіяй чалавека, які меў такі шматгранны талент.

Партрэт Міхала Клеафаса і першай жонкі Ізабэлы

Партрэт Міхала Клеафаса і першай жонкі Ізабэлы

Пётар Краўчанка непасрэдна прычыніўся да вызначэньня дакладнага месца, дзе Міхал Клеафас Агінскі правёў апошнія 10 гадоў жыцьця ў Флярэнцыі — туды ён ад’ехаў са свайго маёнтка ў Залесьсі. Неўзабаве там усталявалі мэмарыяльную дошку на беларускай і італьянскай мовах працы скульптара Валяр’яна Янушкевіча. Спадар Краўчанка таксама сьцьвярджае, што быў першым беларусам, які трымаў у руках пасьведчаньне аб сьмерці Агінскага. Але нашмат прыемней мець справу з прыжыцьцёвымі дакумэнтамі, напісанымі прыгожым, упэўненым почыркам Міхала Клеафаса.

Пётар Краўчанка дэманструе падабенства на карціне і ў скульптуры

Пётар Краўчанка дэманструе падабенства на карціне і ў скульптуры

Апошнімі набыткамі Пятра Краўчанкі сталі чатыры лісты, якія тычацца кіраваньня маёнткам Баля Коўнацкая. Аўтарства двух зь іх належаць Агінскаму. Калекцыянэр падкрэсьлівае ўнікальнасьць набытку, бо знайсьці штосьці зьвязанае з Агінскімі на эўрапейскіх аўкцыёнах — вялікая ўдача. Прадэманстраваў Пятро Краўчанка і іншыя рарытэты са свайго хатняга збору:

Адна з вышэйшых узнагародаў Агінскага — Ордэн Белага Арла

Адна з вышэйшых узнагародаў Агінскага — Ордэн Белага Арла

«Гэта сапраўды вельмі рэдкая зьява: за апошнія 20 гадоў на аўкцыёнах Эўропы зьявілася толькі 15 рэчаў, якія пэрсанальна зьвязаныя зь Міхалам Клеафасам Агінскім. Пяць зь іх вы бачыце сёньня тут. Асаблівую ўвагу хачу зьвярнуць на графічны партрэт Міхала Клеафаса і ягонай першай жонкі Ізабэлы Ласоцкай, датаваны студзенем 1790 году. Вытанчаны, вельмі прыгожы вобраз Агінскага. Валяр’ян Янушкевіч, яшчэ ня ведаючы пра гэты партрэт, зрабіў помнік, які ў 2001 годзе быў усталяваны каля Маладэчанскага дзяржаўнага каледжа. Адзін у адзін — вось якая інтуіцыя ў нашага выдатнага, таленавітага скульптара. Агінскі, адпаведна, у францускім строі, побач цяжарная Ізабэла. Яна ў вельмі прыгожым гарнітуры, у яе руках букецік з ружаў і хусьцінка. І яшчэ вельмі цікавая дэталь: на грудзях у Агінскага — ордэн Белага Арла».

Даверанасьць ад імя Міхала Агінскага, 1803 год

Даверанасьць ад імя Міхала Агінскага, 1803 год

Што тычыцца набытых на аўкцыёне рэдкіх лістоў і юрыдычных дакумэнтаў, усе яны збольшага тычацца спраў землеўладаньня і фінансавых абавязаньняў. Пётар Краўчанка тлумачыць, што Агінскія мусілі весьці актыўнае ліставаньне з судовымі і нагляднымі інстанцыямі, каб ня страціць маёмасьць:

Адзін зь невядомых лістоў, 1798 год

Адзін зь невядомых лістоў, 1798 год

«Маёмасныя справы Агінскага заўсёды былі заблытанымі. І ён, і родны дзядзька Францішак Ксавэры, і ягоны сваяк Міхал Казімір Агінскі фактычна разбазарылі сваю маёмасьць і на пачатку 90-х гадоў ХVIII стагодзьдзя былі на мяжы банкруцтва. Тым больш што Міхал Клеафас пасьля паўстаньня Касьцюшкі апынуўся за мяжой, яго маёмасьць сэквестравалі, канфіскавалі, а дзядзька вёў гаспадарку так, што на ім павісьлі вялізныя даўгі. Першы страціў блізу 8 мільёнаў злотых, што па тым часе было проста фантастычнай сумай, дзядзька таксама быў у гіганцкім мінусе. Францішак Ксавэры не знайшоў нічога лепшага, як перадаць тутэйшаму пану Міцкевічу пад грашовы заклад свае маёнткі, у тым ліку маёнтак Бэла ў Аўгустоўскім павеце. Менавіта пра яго ідзе гаворка і ў іншых лістах. Можна шмат на гэтую тэму расказваць, але толькі ў 1815 годзе, дзякуючы асабістаму ўказу імпэратара Аляксандра І, усе даўгі, запазычанасьці, крэдыты Міхала Клеафаса Агінскага былі скасаваныя. Ён стаў вольным, свабодным і досыць багатым чалавекам».

Ансамбль салістаў «Вытокі»

Ансамбль салістаў «Вытокі»

Між тым, як кажа Пётар Краўчанка, нават празь дзелавую перапіску можна адчуць цеплыню сваяцкіх повязяў прадстаўнікоў Агінскіх. Як прыклад — зычэньне Міхалу Клеафасу ад ягонага роднага дзядзькі Францішка Ксавэрыя:

Дырэктар Маладэчанскага каледжу Рыгор Сарока

Дырэктар Маладэчанскага каледжу Рыгор Сарока

«Скажам, ліст № 1, арыгінал і пераклад з польскай мовы, таленавіта зроблены кандыдатам філялягічных навук Галінай Пальянавай. Тэкст унікальны, дасланы з Маладэчна 3 ліпеня 1790 году Францішкам Ксавэрыем, вялікім кухмістрам Літоўскім:

„Ваша сьветласьць князь-мечнік Літоўскі і ўлюбёны пляменьнік. Падарожжа вашага сіяцельства ў Галяндыю па справах Рэчы Паспалітай шмат славы прыносіць нашаму роду. Як і выконваньне функцыяў пасла мае вялікую карысьць. У распачатым падарожжы шчыра жадаю, каб ласкавы Бог міласьцю сваёй асобу вашу ахоўваў і, добрага здароўя, як мага хутчэй на радзіму вярнуў. На радасьць сям’і і таго, хто піша…“.

Тут паказаныя шчырыя пачуцьці гэтага чалавека да роднага пляменьніка. З гонарам, з годнасьцю ён праводзіць пляменьніка, якому, па сутнасьці, стаў бацькам — за тры гады да таго памёр бацька Міхала Клеафаса Андрэй. І гэта сьведчыць, што іх адносіны былі не такімі варожымі, як лічаць некаторыя дасьледчыкі».

Інструмэнтальны ансамбаль Маладэчанскага каледжу

Інструмэнтальны ансамбаль Маладэчанскага каледжу

Прэзэнтацыя невядомых лістоў і дакумэнтаў роду Агінскіх прайшла ў сталічным Доме дружбы пад акампанэмэнт твораў славутага кампазытара. Ансамбль «Вытокі» пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова прадставіў фрагмэнты юбілейнай праграмы, музычную эстафэту падхапіў інструмэнтальны ансамбаль Маладэчанскага дзяржаўнага каледжу імя Агінскага, якім кіруе блізкі сябра Пятра Краўчанкі Рыгор Сарока.

Ляўрэат міжнародных конкурсаў Уладзімер Александровіч

Ляўрэат міжнародных конкурсаў Уладзімер Александровіч

А сапраўдным сюрпрызам стала беларускамоўная арыя Міхала Клеафаса Агінскага «Дзе ты, мая Радзіма» з опэры Алега Залётнева «Невядомы партрэт» у выкананьні ляўрэата міжнародных конкурсаў, саліста Муніцыпальнага тэатру Флярэнцыі Ўладзімера Александровіча. Дарэчы, усясьветна прызнаны артыст — выпускнік Маладэчанскага музычнага каледжу.
svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип