Каманда беларусаў стварыла сайт, дзе можна набыць малюнкі ўкраінскіх дзяцей

Каманда беларусаў са ўсей Еўропе стварыла некамерцыйную ініцыятыву LELEKA. Гэта вэб-сайт, дзе людзі могуць вывучыць і набыць творы мастацтва, створаныя дзецьмі з Украіны. Аплата адпраўляецца на сямейны банкаўскі рахунак маладога мастака.


ланч.jpg

leleka.me

Паводле звестак Дзіцячага фонду ААН, за месяц з моманту ўварвання Расіі ва Украіну 4,3 мільёна дзяцей былі вымушаны з’ехаць. Гэта больш за палову ад 7,5 мільёна дзяцей у краіне, — пішуць стваральнікі праекта на сваім сайце.

Дзеці, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы, школы і сяброў, з’яўляюцца найбольш траўміраванай групай.

У адрозненне ад дарослых, дзеці не ўдзельнічаюць у актыўнай дзейнасці (распаўсюд інфармацыі, купля гуманітарнай дапамогі, прыём бежанцаў і г. д.), якая магла б даць ім пачуццё прыналежнасці і кантролю.

пуцен.jpg

leleka.me

Дзеці таксама былі пазбаўленыя элементарных рэчаў, якімі яны раней займаліся, напрыклад, хадзіць у кіно, бавіць час з сябрамі, гуляць у любімыя цацкі і гэтак далей. Многія сем’і беглі з маленькімі заплечнікамі і без грошай, і цяпер яны не могуць дазволіць сабе нічога, акрамя жылля і забеспячэння.

Місія LELEKA — вярнуць дзецям з Украіны пачуццё бяспекі, прыналежнасці і мэты. LELEKA дазваляе маладым мастакам з Украіны прадаваць друкаваныя версіі іх мастацтва, а каманда праекта дапамагаем ім ствараць гэтыя творы.

Набыць малюнкі маленькіх украінскіх мастакоў можна тут.