Кампанія “Будзьма!” запрашае правесці вечар 1 красавіка з Лявонам Вольскім

31.03.2015 Афіша

Ніякіх “белых спінаў” і кнопак на крэслах. Ніякіх дурняў і нясмешных жартаў! У сусветны Дзень смеху — выключна сур’ёзная сустрэча з выключна сур’ёзным чалавекам! Верыце? Прыходзьце і праверце!

1 красавіка ў 19.00 у “кнігарні логвінаЎ” вас чакае музыка і мастак Лявон Вольскі!

lavon_goodАД ЛЯВОНА будуць:

– песні;

– прэзентацыя набору радасных паштовак “Святы, якія заўжды з табой“;

– аўтограф-сесія і selfie з усімі ахвочымі.

АД ВАС чакаем:

– цікавыя пытанні, адказы на якія дасць Лявон;

– жаданне пагарлапаніць любімыя песні;

– добры веснавы настрой.

 

Уваход вольны!

Правядзем вечар дурнога дня разам!

 

Падзея ў Facebook, VK.

1 красавіка, 19.00.

Кнігарня “логвінаЎ” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).