• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2017 | У краіне

Кампанiя «Лiдскае пiва» прадставiла сайт прадпрыемства ў новым карпаратыўным стылi

24 студзеня ААТ «Лідскае піва» абнавіла карпаратыўны сайт. У галоўнага інфармацыйнага рэсурсу прадпрыемства з’явілася свежае стыльнае аблічча і іншы адрас — lidskae.by.

lidskaje_piva

Новы сайт прыцягне тых, хто цікавіцца «Лідскім», Лідай, півам і Беларуссю. Карыстальнікі сайта могуць «падарожнічаць у часе» — разглядаць віды Ліды XIX-XXI стагоддзяў. Галоўная старонка сайта ўяўляе сабой працяглую панараму (у выглядзе стужкi часу — таймлайна), асновай для якой сталі эксклюзіўныя ілюстрацыі мастака і графічнага дызайнера Лёшы Лімонава. Матывы для сюжэтаў з’явіліся дзякуючы багатай гісторыі рэгіёну і самога «Лідскага піва». Крыніцай фактаў стала кніга лiдскага гiсторыка Валерыя Сліўкіна.

«Папярэдняя версiя сайта была адчынена ў 2011 годзе, за гэты час яна састарэла і перастала спраўляцца з усімі ўскладзенымі на яе задачамі. Сайт абнавiўся не толькi знешне, новая версiя перашла на дамен lidskae.by i адразу пачала працаваць на беларускай мове. Гэтыя змены не выпадковыя i вельмi важныя для нас. Даменнае iмя i сайт на роднай мове падкрэсліваюць беларускія карані кампаніі і робіць адсылку да флагманскага піўнога брэнда «ЛІДСКАЕ». Частка прадуктаў ААТ «Лідскае піва» — піва «ЛІДСКАЕ» і крафтавая лінейка «Калекцыя Майстра» — ужо мае зносіны са спажыўцамi па-беларуску. Новы сайт будзе развіваць нашу карпаратыўную сацыяльную місію па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў кампаніі і за яе межамі. Усяго ў сайта будзе 3 моўныя версіі: руская і ангельская пачнуць працаваць у лютым. Карыстальнікі змогуць чытаць сайт на той мове, на якой яны лепш успрымаюць інфармацыю», — распавяла Iрына Капiлава, дырэктар па маркетынгу ААТ «Лiдскае пiва».

Сайт мае зручную i зразумелую навігацыю. Cпасылкі на бягучыя праекты вынесены на галоўную старонку асобна. У раздзеле «Кампанія» сабрана інфармацыя аб заводзе, уключаючы ўзнагароды. Блок «#Лідскае» раскажа пра «Лідскі бар» і аб тым, як трапіць на экскурсію на завод. Створана і мабільная версія сайта.

lidskaje_piva2

Для гатункаў піва, знятага з вытворчасці, створаны «Піўной архіў», які захавае візуальны вобраз бутэлькі альбо этыкеткi і апісанне гатунку.

«Мы глыбока пагрузіліся ў каштоўнасці брэнда», — кажа Таццяна Рагоўская, дырэктар па рабоце з кліентамі міжнароднай кампаніі Red Graphic Interactive Agency. «I у нас з’явiлася ідэя: lidskae.by — гэта гісторыя завода, выкладзеная голасам ўяўнага сучаснага гісторыка штодзённасці; і ў той жа час — зручны інфарматыўны зборнік ўсіх гатункаў “Лідскага”».

Новы сайт lidskae.by выглядае як спецыяльны выпуск любімага часопіса пра гісторыю і культуру пiцця. Над праектам працавалі Захар Шлімакоў, Таня Рагоўская, Надзея Зелянкова, Аляксей Русецкі, Дзяніс Клявіцкі і каманда аддзела маркетынгу «Лідскага піва».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип