Канцэрт гурта “Босае сонца” на Браслаўшчыне

18 жніўня. 19-00

На Браслаўшчыне, на ўзбярэжжы возера Укля ў вёсцы Калеснікі адбудзецца акустычны канцэрт гурта “Босае сонца” у рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Канцэрт адбудзецца ў міжнародным моладзевым летніку “Вавілонская вежа”, які спалучыў 7 краін Еўропы для рэалізацыі аднайменнага арт-аб’екта. Запрашаем жыхароў ды гасцей вёскі Калеснікі. Уваход на імпрэзу вольны!