12 мая у межах кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” у віленскім клубе Тамста (Subačiaus g. 11A) пройдзе канцэрт літоўскага музыкі Маркаса Палубенкі. Пачатак канцэрта ў 21:00. Уваход вольны.
Маркас Палубенка –малады літоўскі музыка беларускага паходжання, а яго музыка – гэта вакал, гітара, перкусія ды ноўтбук. На канцэрце Маркас Палубенка прадставіць песні з новага альбома “No fun in 101”.
Яго сольная кар’ера пачалася ў 2011 годзе, але Маркас ужо зарэкамендаваў сябе як выдатны выканаўца на буйных музычных фестывалях у Літве.
Маркас Палубенка неабыякавы да візавай праблемы і падтрымлівае ідэі кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”: “Гэта цудоўная ініцыятыва, якую павінен падтрымаць кожны сучасны чалавек. Межы і візы – гэта маральна састарэўшыя з’явы”.
У межах грамадскай кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!” арганізацыя “BelarusWatch” выступае супраць ізаляцыі людзей Беларусі і за адмену візавых абмежаванняў паміж ЕС і Беларуссю; настойвае на тым, каб, нягледзячы на палітычныя супярэчнасці паміж уладамі, Беларусь і краіны ЕЗ дамаўляліся аб спрашчэнні візавага рэжыму або рабілі захады па аднабаковым яго спрашчэнні дзеля аблягчэння міжчалавечых кантактаў паміж грамадствамі.
Кантактная асоба:
Мар’яна Суткене
тэлефон: + 37067162014
belaruswatch@belaruswatch.org