Канцэрт Рэспублікі Паліны і адкрыцьцё “Арт Сядзібы”

18.12.2011 Афіша

24 сьнежня ў 18.00 пачнецца сольны канцэрт Рэспублікі Паліны, прымеркаваны да адкрыцьця новай культурнай прасторы ў Менску – “Арт Сядзіба”!
Уваход вольны!
!! КОЛЬКАСЬЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ АБМЕЖАВАНАЯ !!
Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў ТУТ – https://vk.com/siadziba (напішы “+” ў адпаведным паведамленьні і зрабі перапост на сваю старонку!!!)

Кожны мае права зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё Сядзібы.

З нагоды Дня нараджэньня і Калядаў, на адкрыцьці “Арт Сядзіба” чакаем ад усіх гасцей падарункі.

Кожны, хто прыйдзе на адкрыцьцё, прыносіць падарунак: нейкі ўласны хэндмэйд, крэсла, дыванок, цікавую рэч – хто што зможа і мае :))
А пасля – урачыста дорыць “Арт Сядзібе” і сам знаходзіць для гэтай рэчы месца ў памяшканьні!