Канцэрт Таццяны Беланогай у Зялёным Бары

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 19 сакавіка а 19 00 адбудзецца канцэрт барда Таццяны Беланогай у пасёлку Зялёны Бор. Каб стварыць чароўны вясновы настрой,  у праграме прагучаць лірычныя песні Таццяны, а таксама песні на вершы паэтаў – Яўгеніі Янішчыц, Дануты Бічэль-Загнетавай, Людмілы Паўлікавай.

Адрас: Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, пасёлак Зялёны Бор, вул. Сацыялістычная, 7. Уваход вольны! На канцэрце будуць разыграныя памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прыходзьце па добры настрой і вясновыя песні!