Канцэрт Вiктара Шалкевiча «З вышынi 59 years old» – 10 лютага

17.01.2018 Афіша

10 лютага адбудзецца канцэрт барда Вiктара Шалкевiча «З вышынi 59 years old» у малой зале КЗ «Мiнск». Тое, што канцэрт выпаў на наступны дзень пасля дня нараджэння барда, аказалася выпадковасцю.

Шалкевіч-г

Як гаворыць Вiктар: «Гэта адзіная зручная дата, якую нам запрапанавала КЗ Мінск. Канцэрт робіцца раз у год, гэта, хутчэй за ўсё, сігнал маім гледачам і слухачам: «Я жывы і здаровы, прыходзьце!». Калі яны прыходзяць, гэта таксама азначае, што яны жывыя і здаровыя, і тады канцэрт можна пачынаць. На кожным канцэрце бывае нешта новае і цікавае, і гэты канцэрт выключэннем не стане. Разам са мною выступяць піяніст Анатоль Кандыба і гітарыст Юры Хілавец – гэта мае старыя добрыя сябры і прыстойныя музыкі!

У мінулым годзе я запісаў на студыі гукарэжысёра Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах новы альбом, ён выйдзе ў гэтым годзе, а калі і як ён будзе называцца залежыць ад выдаўцоў і мастака Алеся Сурава. Магчыма, у гэтым годзе выйдзе калядная опера «Галілейская гісторыя»!

Вiктар Шалкевiч плануе ў гэтым годзе два вельмі далёкія падарожжы, а з імі і канцэрты.

Да пабачэння на канцэрце!

Пачатак а 19 гадзiне

Кошт квiткоў ад 15 да 25 рублёў