Мірны канцэрт Камоцкага адбыўся

Канцэрт барда Алеся Камоцкага прайшоў у актавай залі мастацкай вучэльні горада Міра 29 верасня .

У залі прысутнічала каля 40 студэнтаў і настаўнікаў. Канцэрт-сустрэча прайшоў у цёплай атмасферы з доляй чорнага гумару ад самаго барда.

На пытанне: “Колькі разоў у Вас у жыцці была спраўдная любоў?” бард адказаў: “З кожнай жанчынай была сапраўдная, бо з кожнай гэта было першы раз, а тыя, што былі дагэтуль, проста паміралі… Паспрабуйце пражыць столькі, колькі я, і вы мяне зразумееце”.

А. Камоцкі працягвае: “Вечарына была прыемная і ўзбагаціла мяне энэргіяй. Звычайна пасля канцэртаў я адчуваў стомленасць, а гэтым разам усё было наадварот”.

Канцэрт прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”