Новыя выступы Змітра Бартосіка і Таццяны Беланогай

Бард Зміцер Бартосік выступіць са сваёй музычнай праграмай падчас скаўцка-археалагічнага летніка «Выспа-2010» на возеры Сялява 27 ліпеня.

Выступ Таццяны Беланогай адбудзецца 30 ліпеня а 17-й гадзіне ў раённым Доме культуры г.Валожын перад салдатамі вайсковай часткі 153-й радыётэхнічнай брыгады.