Канцэрты-лекцыі ад Змітра Бартосіка

Зміцер Бартосік наведаў з канцэртамі Лагойскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці 19 і 20 лістапада.

Публікі сабралося аднолькава, што ў в. Зялёны Бор Смалявіцкага раёну, што ў в. Косіна Лагойскага раёну, – прыкладна 30-40 чалавек.

Палітра публікі, зацікаўленай у беларускай бардаўскай музыцы, была разнастайная: ад дзіцячага да вельмі сталага ўзросту.

З.Бартосік: “Як на маю думку, то гэта былі канцэрты-лекцыі, паколькі прысутныя зусім ня ведалі мяне і былі мала знаёмыя з такім жанрам. Таму я праспяваў песні яшчэ і Цярэшчанкі, Шалкевіча, Мельнікава. Выступы прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы.”

Канцэрты-лекцыі адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,