Досвед еўрапейскіх дыктатур сярэдзіны мінулага стагоддзя дэманструе, што рыторыкі імкнення да нацыянальнага ўздыму, сацыяльнай роўнасці нашмат не хапае. З цягам часу нават самыя адданыя прыхільнікі дыктатараў прыходзілі да разумення сутнасці падобных рэжымаў, якія, напаткаўшы эканамічныя і сацыяльныя праблемы, крызісы развіцця грамадства пад прэсам цэнзуры і ўціску, пераходзілі ў рэжымы толькі захавання ўлады любым коштам.
Адным з выхадаў з падобных сітуацыяў дыктатары бачылі пошук знешніх ворагаў і супрацьстаянне ім. Так партугальскі рэжым захлынуўся ў вайсковых аперацыях у Афрыцы на пачатку 1970-ых. І ў выніку вайскоўцы, стомленыя ад бясконцых войнаў у калоніях, здзейснілі пераварот, падтрыманы большасцю грамадства.
Падобны сцэнар адбыўся і з хунтай «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі. Але яны наважыліся на памежны канфлікт, што дае магчымасць правесці паралелі і з сучасным становішчам на ўсходзе Еўропы. Таму варта разгледзець працэсы далёкага 1974 года больш падрабязна.
Гэта быў сёмы год знаходжання вайсковай хунты пры ўладзе. Спроба мінулага кіраўніка, пад ціскам заходніх краін, распачаць працэс палітычнай лібералізацыі напаткала супраціў з боку самых радыкальных колаў у войску. Дзякуючы іх падтрымцы, палкоўнік, які пачаў рэформы, быў адсунуты ад кіравання Грэцыяй. Прызначаны «пераходны прэзідэнт» дэ-юрэ захаваў уладу, але фактычна галоўную ролю ў краіне захапіў Іаанідыс — адзін з «чорных палкоўнікаў», а таксама адданая яму група вайскоўцаў.
Фота: greekheraldcomau.s3.ap
Студэнскія пратэсты, якія былі нагодай для пераварота Іаанідыса, былі жорстка падаўленыя. Нягледзячы на вяртанне рэпрэсіяў па сцэнары 1967-га года, часу захопу палкоўнікамі ўлады, вярнуць давер грамадства не артымлівался.
Таму хунта прыняла рашэнне пайсці на эскалацыю канфлікта з суседняй Турцыяй, парушыўшы міжнародныя пагадненні.
Падрабязна чытайце: Рэжым чорных палкоўнікаў з прадказальным фіналам
Студэнскія пратэсты, якія былі нагодай для пераварота Іаанідыса, былі жорстка падаўленыя. Нягледзячы на вяртанне рэпрэсіяў па сцэнары 1967-га года, часу захопу палкоўнікамі ўлады, вярнуць давер грамадства не артымлівался.
Таму хунта прыняла рашэнне пайсці на эскалацыю канфлікта з суседняй Турцыяй, парушыўшы міжнародныя пагадненні.
Студэнскія пратэсты, якія былі нагодай для пераварота Іаанідыса, былі жорстка падаўленыя. Нягледзячы на вяртанне рэпрэсіяў па сцэнары 1967-га года, часу захопу палкоўнікамі ўлады, вярнуць давер грамадства не артымлівался. Таму хунта прыняла рашэнне пайсці на эскалацыю канфлікта з суседняй Турцыяй, парушыўшы міжнародныя пагадненні.
Пасля другой сусветнай вайны на Кіпры трывала супрацьстаянне мясцовых грэкаў з турэцкім насельніцтвам, якое ўскосна падтрымлівалі брытанскія каланізатары. Брытанія мела намер захаваць сваю прысутнасць на выспе, на якой знаходзіліся некалькі тысяч вайскоўцаў з 1923 года. Нашчадкі пакаленняў грэкаў, якія 300 год вялі змаганне супраць турэцкага панавання на Кіпры, патрабавалі рэалізацыі права на самавызначэнне. Найбольш арганізаваныя парамілітарныя арганізацыі наўпрост імкнуліся да ўз’яднання з Грэцыяй.
Толькі ў 1959 годзе Кіпр атрымаў статус незалежнай дзяржавы. Пасля падпісання дамовы з удзелам грэчаскай (80% насельніцтва) і турэцкай (20%) супольнасцяў. Гарантамі захвання статуса дзяржавы выступалі Грэцыя, Турцыя і Брытанія.
З гэтага моманту да 1974 года EOKA — узброеныя прыхільнікі аб’яднання з Грэцыяй вялі тэрарыстычную вайну супраць брытанцаў і турак. Пры падтрымцы часткі нацыянальнай гвардыі Кіпра некалькі разоў намагаліся здзейсніць захоп улады.
Кіпрыёты добра ўсведамлялі сутнасць рэжыма «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі, і таму ідэя аб’яднання з часам страціла большасць прыхільнікаў. Выспай кіравала аб’яднаная адміністрацыя грэчаскай і турэцкай супольнасцяў. У сітуацыі страты даверу грамадства Грэцыі і Кіпра хунта Іаанідыса ўлетку 1974 вырашыла адкрыта здзейсніць вайсковы мяцеж на выспе пры ўдзеле часткі парамілітарных сілаў і нацгвардыі. Акрамя спецслужбоўцаў з Грэцыі ў перавароце бралі ўдзел і вайсковыя аддзелы. Поспех «юніяністаў» на Кіпры прапаганда ў Афінах мела выкарыстаць як дэманстрацыю моцы хунты і такім чынам вярнуць давер грамадства.
Але авантура толькі справакавала Турцыю. Анкара разам з туркамі-кіпрыётамі трактавала дзеянні Афінаў і іхных хаўруснікаў на выспе як парушэнене былых дамоваў. «Для абароны турэцкага насельніцтва» на Кіпр высадзіліся спачатку 10 000, а потым 40 000 турэцкіх вайскоўцаў з цяжкой тэхнікай. За некалькі месяцаў баёў страты склалі загінуўшымі і зніклымі каля 1000 чалавек з усіх бакоў канфлікта.
У выніку выспа была падзеленая на турэцкую і грэчаскую часткі. Да сённяшняга часу турэцкія войскі кантралююць паўночную частку Кіпра. На ёй знаходзяцца гарады-прывіды, якія пакінула грэчаскае насельніцтва.
Некалькі спробаў зрабіць крокі ў накірунку ўз’яднання выспы ў адну дзяржаву не прывялі да поспеху. Раны выявіліся настолькі глыбокімі, што наўрад ці ў бліжэйшы час магчыма нейкае пазітыўнае рашэнне.
Усведамляючы наступствы сваёй авантуры, вайсковая хунта ў Афінах пачала шукаць выхад з сітуацыі. Трэба аддаць належнае «палкоўнікам»: яны выявіліся людзьмі гонару і на фоне трагедыі на Кіпры запрасілі ў Грэцыю былога прэм’ер-міністра, які знаходзіўся ў вымушанай эміграцыі. Іаанідыс склаў свае паўнамоцтвы, быў сфарміраваны пераходны ўрад. Натоўпы грэкаў на вуліцах сустрэлі рашэнне хунты з надзеямі на вольнасць.
Праз год, у 1975-м ужо дэмакратычныя ўлады пачалі судзіць удзельнікаў хунты. Было асуджана каля 100 галоўных удзельнікаў перавароту, рэпрэсій, катаванняў. Яны атрымалі тэрміны ад 7 год да пажыццёвага зняволення.
Аляксей Гайдукевіч, budzma.org