У адной з вёсак Карэліцкага раёна разводзілі сабак у жудасных умовах. У драўляных дамах і хлявах знаходзяцца больш за 200 жывёл, паведамляе NewGrodno.by.

Увесь гэты час сабакі жывуць у клетках, спраўляюць патрэбу адно на аднаго, галодныя, хворыя, напалову лысыя. Ёсць сабакі на ланцугах без укрыцця.
Гадавальнік працуе з 2006 года. Першапачаткова ў ім было 170 сабак і 50 катоў. Зараз «канцлагерам» для жывёл займаюцца праваахоўныя органы.

Як стала вядома NewGrodno.by, Гродзенскя грамадская арганізацыя па ахове жывёл «Адданае сэрца» забрала ў Гродна 32 сабакі з карэліцкага пекла. Большасць з іх узроставыя і інваліды.
На дадзены момант сабакі праходзяць абследаванне ў ветэрынарных клініках і раз’язджаюцца на ператрымку.

У кожнага з сабак хутчэй за ўсё ёсць праблемы па здароўі. Яны не сацыялізаваны, не прывучаны да выгулу, могуць меціць дома. Практычна ўсе жывёлы ўзроставыя.
Сабакі аддаюцца на ператрымку пад дамову. Далейшы лёс жывёл будзе вядомы толькі пасля рашэння суда.
