Міхаіла Карневіча павезлі ў суд Ленінскага раёна Гродна

З пятніцы ўласны карэспандэнт газеты «Народная Воля» знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродна, паведамляе выданне.


Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу пасля абеда да яго наведаліся з вобыскам. З якой нагоды і якія службы мелі да яго прэтэнзіі — дакладна невядома. Суседзі кажуць, што ў яго канфіскавалі тэхніку.

000.jpg

Цікава, што інфармацыю пра тое, дзе ўсе гэтыя дні знаходзіўся Міхаіл Карневіч, даведацца было не так і проста. Ён — чалавек адзінокі, а інфармацыю прадастаўляюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне персанальных дадзеных.

Спадземся, што Міхаіл хутка будзе на свабодзе і сам зможа распавесці пра тое, што з ім здарылася.