• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2022 | Грамадства

Карысныя ідыёты. Чаму рэйды «хунвэйбінаў» не знішчаюць, а гартуюць беларускую мову

Кнігарня «Янушкевіч», галерэя «400 квадратаў», бар «Каліноўскі» — апошнія ахвяры антыбеларускага імпэту «штурмавікоў» рэжыма, піша «Новы Час».


30.jpg
Полацк, помнік літары Ў. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева, Новы Час

Месяц таму ў беларускамоўную кнігарню «Кнігаўка», якую адкрыла па новым адрасе выдавецтва «Янушкевіч», прыйшлі прапагандысты на чале з Азаронкам. Чапляліся да выдаўцаў, што тыя прадаюць ідэалагічна шкодную літаратуру. Выказвалі прэтэнзіі да асартыменту, дзе адсутнічала кніжка Мукавозчыка, а замест яе прапаноўвалася даследаванне творчасці Уладзіміра Някляева. Абураліся, што ў адной з кніг згадваецца гетман Канстанцін Астрожскі, які перамагаў маскоўскіх захопнікаў, а вось пра імперскага палкаводца Суворава анічога няма.

У выніку пазней у кнігарню прыйшлі сілавікі, і ўсе закруцілася паводле знаёмых сцэнароў. Затрымалі дваіх — супрацоўніцу крамы Насту Карнацкую і кіраўніка Андрэя Янушкевіча. Дзяўчына нядаўна выйшла на волю пасля 23 сутак на Акрэсціна, выдаўца дагэтуль застаецца за кратамі. Кнігарня закрылася — твор Мукавозчыка там так і не з’явіўся.

На пачатку чэрвеня тыя ж прапагандысты (у сеціве іх іранічна называюць «грамадскімі кантралёрамі», альбо наўпрост «хунвэйбінамі») адсправаздачыліся аб закрыцці бара «Каліноўскі» на сталічнай вуліцы Зыбіцкай. «Дэнацыфікаваны і дэмілітырызаваны» — падсумаваў Азаронак па выніках чарговага рэйда.

Установу па-за будзь якой юрыдычнай працэдурай абвінавацілі ў нібыта дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце. Назвалі «русафобскай і антыпрэзідэнцкай забягалаўкай», а кіраўніка паўстання 1863 года ў дзяржаўнай прэсе ахрысцілі «польскім бандытам». Розгаласу хапіла, каб аднекуль паступіла адпаведная каманда. Ад той пары бар не працуе, прымацаваная на ўваходзе шыльда спасылаецца на «тэхнічныя прычыны».

Напрыканцы красавіка ў Гродне зачынілася мастацкая галерэя «400 квадратаў». Зноў жа «па тэхнічных прычынах». На пляцоўцы ладзіліся нацыянальныя выставы і імпрэзы, але выстава станковай скульптуры «СКУЛЬПТУРА» стала апошняй.

Выявілася, што галерэя мусіла прыпыніць працу праз скаргу мясцовай праўладнай актывісткі Бондаравай. Тая звярнулася ў гарвыканкам, бо красавіцкая выстава нібыта «не адпавядае яе ўяўленням аб правільнай грамадзянскай пазіцыі».

Тая ж Бондарава ўжо працяглы час апантана змагаецца і з беларускай мовай. Здзекуецца ў сацсетках са слова «дзякуй», абураецца наяўнасці на гарадскіх паркінгах абвестак па-беларуску і бачыць «бэчэбэ-бесаў» у тым, што на мясцовым рынку прадаюцца цішоткі з прынтом у выглядзе літары «Ў». Усё гэта «рускамірская» жанчына называе «насильственным навязыванием мовы», хаця ў сучаснай Беларусі няма аніводнай ВНУ з выкладаннем па-беларуску, а колькасць беларускамоўных школ перманентна памяншаецца.

Бачна, што пасля выбараў 2020-га ўлады адкрылі сезон палявання на ўсё беларускае. З асаблівым службовым дбаннем пачалі ганьбіць сімволіку, грунтуючы наратывы на псеўдагістарычнай аргументацыі. Панішчылі крамы з нацыянальным адзеннем і іншым патрыятычным асартыментам. Пазакрывалі культурніцкія лакацыі і профільныя грамадскія арганізацыі, выціснулі за мяжу музыкаў і літаратараў, працягнулі перапісваць гісторыю.

Логіку рэжыму зразумець няцяжка. Апошнім часам дзяржаўная ідэалогія ўсё больш абапіраецца нават не на савецкія ці прарасійскія, а хутчэй наўпрост на бальшавіцкія патэрны. І прамовы Лукашэнкі пра ворагаў народа, і паказальныя суды з прапагандыстамі на маршы, і рыторыка пра злавесны Захад і адзіную Айчыну ад Брэста да Уладзівастока, і непрыхаванае раскулачванне буржуяў-бізнесоўцаў... Усё адсылае ў тыя часы, калі сацыяльная справядлівасць хадзіла па вуліцах у скураных куртках з наганам і фармулявала агульную ідэю роўнасці і братэрства — адабраць і падзяліць.

31.jpg

На мову таксама пайшоў рашучы наступ — як на месцішча праклятай нацдэмаўшчыны. І хай сабе забаранілі фільм пра Купалу — алюзіі на сённяшні дзень там надта красамоўныя. І хай сабе затрыманых беларускамоўных пратэстоўцаў збівалі з асаблівай руплівасцю, а палітвязня Валадара Цурпанава кінулі ў карцар за тое, што размаўляў на «дзеравенскім языке». Гэта прынцыпова не супярэчыла канонам вайны, развязанай супраць любога іншадумства.

Іншая справа — з мовай як такой. Яна, канешне ж, муляе. Бо калі нехта размаўляе па-беларуску, то наўрад ці ён падтрымлівае чалавека, які называе мову «беднай» і карыкатурна ўжывае яе, хіба толькі каб чарговы раз зняважыць «змагароў». Але ж шэльмаваць беларускую на дзяржаўным узроўні... Гэта занадта нават для такой дзяржавы, дзе дэпутаты ў любы момант могуць прыняць закон аб забароне Альфа Цэнтаўры, а генеральны пракурор хоць заўтра гатовы абвясціць «экстрэмісцкай» піраміду Хеопса.

Занадта, бо мова — гэта мур. Гэта тое, што робіць беларуса беларусам. Тое, што складае сэнс існавання народа і дзяржавы. Тое, што не адмаўляе і сам рэжым, пры ўсёй сваёй нелюбові да каранёў, якія залягаюць глыбей 1994 года.

То калі ўсёй рэпрэсіўнай машынай на мур не навалішся, лепей адправіць у гэты крыжовы паход тых самых «хунвэйбінаў». Няхай яны змагаюцца з мовай, літаратурай, культурай нібы тыя «пажарныя» з вядомага рамана Брэдберы. Ім толькі ў радасць, а нейкі вынік будзе. Бо пара ж і тут паставіць на месца «бэчэбэ-бесаў».

І тут адразу дзве навіны для тых, хто пераймаецца праз гэтую антыбеларускую проксі-актыўнасць. Дрэнная — прапагандысты на рэйдзе сапраўды атрымліваюць асалоду ад сваіх налётаў і дакладна будуць працягваць. Добрая — аніякага плёну яны не даб’юцца. Не з такім прыгнётам сутыкалася беларуская мова цягам стагоддзяў, то і гэты пячорны перажыве.

Перажыве, бо хіба можна прыдумаць лепшую рэкламу чаго заўгодна, чым шальмаванне з боку самых адыёзных прапагандыстаў? Боты добрыя, трэба браць, як казалі ў старым савецкім кіно. Калі Еўтушэнка супраць калгасаў, то я за, казаў зусім з другой нагоды паэт Бродскі.

Шмат гадоў дзяржава здушвала мову метадам звычайнага крывадушнага ігнаравання. Ледзьве што — дык у нас двухмоўе, маем права па-руску. А што колькасць беларускіх школ змяншаецца, то на ўсё воля народа. І гэтай «воляй», рэгламентаванай адным з прадвызначаных рэферэндумаў, тлумачылася ўсё — адсутнасць беларускамоўных ВНУ, русіфікацыя афіцыйнай прэсы і афіцыйнага дакументаабарота, шыльды на вуліцах, абвесткі ў транспарце і гэтак далей. У гэтым сэнсе жонка Макея, узяўшыся русіфікаваць Тэатр юнага гледача, анічога новага не робіць.

Новае робяць яны — «грамадскія кантралёры» з вялікай дарогі, што дабраліся да Каліноўскага, а хутка пачнуць пляжыць і Купалу з Коласам. Яны апублічваюць тое, што раней было схавана. Яны падсвечваюць над беларускай мовай арэол пакутніцтва, а гэта заўсёды дае адваротны эфект. Як гэта некалі было з беларускай музыкай, наяўнасць якой у чорных спісах, мякка кажучы, не пашкодзіла яе папулярнасці.

У беларусаў даволі дзіўныя адносіны са сваёй мовай. З аднаго боку, у побыце і дома ёй карыстаецца несумнеўная меншасць жыхароў краіны. З іншага — роднай мову лічыць устойлівая большасць. Ад перапісу да перапісу насельніцтва лічбы трымаюцца на ўзроўні звыш 60%. Навуковае тлумачэнне гэтаму феномену хай даюць сацыёлагі і лінгвісты, аднак на першы погляд такое стаўленне можна сфармуляваць як «не ўжываю, але сваё не аддам».

То, відавочна, неабыякавыя беларусы да мовы, хто б што ні казаў. І, ладзячы свае палавецкія набегі на крамы ды кнігарні, анічога, акрамя раздражнення, праўладныя ваяры з літаратурай не выклікаюць. Раздражнення — і яшчэ большага асэнсавання, што мова гэта не проста набор літар і гукаў, з дапамогай якіх можна фармуляваць думкі і сэнсы.

Для такіх кейсаў ёсць добрае азначэнне — «карысныя ідыёты». Гэта як раз тыя, хто па ўласнай дурасці робіць глупствы і атрымлівае люстэркавы вынік. Праз гэтых добрых людзей (і не толькі, вядома) у агульным доступе мовы зараз стала болей. У фэйсбуку, дзе допісы робяць карыстальнікі, якія ледзьве ўсталявалі сабе раскладку з апострафам і нескладовым «у». У ютубе, дзе імкліва беларусіфікаваліся інфлюэнсеры са шматтысячнымі праглядамі. У яшчэ ўчора рускамоўных медыях, якія цяпер мэтанакіравана і спраўна ўсталёўваюць беларускія дні.

Трэнд добры, ён дае надзею на будучыню. Карныя рэйды па кнігарнях апантаных «хунвэйбінаў» мацуюць і трэнд, і надзею.

Філіп Дымаў, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип