Беларуская мастачка зрабіла кастамныя красоўкі для вядомага амерыканскага баскетбаліста

07.03.2022

Беларуская мастачка Ліля Квацабая распавяла ў сваім інстаграме, што стварыла кастамныя красоўкі для баскетбаліста Энеса Кантэра Фрыдама, які грае за клуб НБА «Бостон Селцікс».


«Я вельмі шчасліва паказаць вам кастамныя красоўкі, якія я размалявала для вядомага NBA спартоўца Энеса Фрыдама, які вырашыў выказаць сваю салідарнасць з беларусамі», — піша мастачка.

000.jpg

Баскетбаліст вядомы сваёй праваабарончай пазіцыяй. Ён крытыкаваў рэжым Эрдагана, за што быў пазбаўлены грамадзянства Турцыі, выказваўся за незалежнасць Тыбета, супраць дзеянняў уладаў КНР у дачыненні да уйгураў, а нядаўна падтрымаў Украіну.