Сольны выступ Касі Камоцкай прайшоў у Полацку 6 лютага.
На сустрэчу-канцэрт прыйшло болей за 30 чалавек. Прысутнічала нават загадчыца аддзелу культуры райвыканкаму.
Кася Камоцкая: “Вельмі прыемна выступаць у Полацку. Бачна, што культурны горад. Перад выступам мяне папярэдзілі, што будуць прадстаўнікі мясцовай улады, што мяне засмуціла. Увесь канцэрт думала, хто ж з іх? І ніколі б не адгадала, што прадстаўнік улады – менавіта тая дзяўчына, якая не толькі прыхільна задавала пытанні, але і дыск выйграла. Такая мілая, зусім не падобная да чыноўнікаў, якіх я дагэтуль сустракала. Сказала, што нават плакат кампаніі павесіць у сваім кабінеце. Паглядзім.. Усё ж такі, усё залежыць ад людзей.
Я б назвала гэты канцэрт выступам-размовай. Доўжыўся ён больш за дзве гадзіны. Спакойна і прыемна выступаць перад добразычлівымі людзьмі”.
Канцэрт прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Полацк