1 красавіка выйшла першая агульнадаступная версія Brama. Гэта каталог відэаролікаў YouTube, створаных у Беларусі ці беларусамі замежжа, падзеленых на тэматычныя катэгорыі.
YouTube мае добрыя алгарытмы падбору кантэнту і курыравання змесціва, але можа быць цяжка знайсці відэа, якія вас цікавяць. Відэа прасоўваюцца, каб спадабацца як мага большай колькасці людзей, але густы могуць адрознівацца. У выніку ролікі, створаныя беларусамі або на беларускай мове, часта становяцца менш прыкметнымі. Многія гледачы YouTube могуць нават не ведаць пра існаванне некаторых беларускіх каналаў, якія іх зацікавяць.
Задача Brama — стварыць вялікі і зручны каталог, дзе можна знайсці беларускамоўныя відэаролікі на цікавыя гледачам тэмы. Усе каналы падзеленыя на катэгорыі. Кантэнт аднаго канала па розных тэмах падзелены на асобныя праграмы.
Вы можаце дадаць вядомы вам канал, якога няма ў каталогу. Даныя абнаўляюцца аўтаматычна ў рэжыме рэальнага часу.
Праект знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставаня. Многія функцыі яшчэ не рэалізаваныя, а некаторыя могуць працаваць нестабільна.
Праект створаны з уласнай ініцыятывы і не мае падтрымкі ад YouTube ці іншых арганізацый. Падтрымаць праект можна данатамі. Гэтыя грошы пойдуць на аплату хостынга і доступаў да розных API, якія выкарыстоўваюцца для працы сайта.