«Кветкі». З’явіўся кавер на вядомы трэк Піта Сігера

01.10.2022 Музыка

Пра гэта напісаў Барыс Штэрн на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


117.jpg

«... гэта адбылося. мы працавалі над гэтым трэкам поўгода. гэта быў цуд і нешта такое, што немагчыма апісаць. улічваючы, што мы ўсе жывем у розных краінах, што паміж намі — тысячы кіламетраў, мы зрабілі гэта разам», — напісаў Барыс Штэрн.

У запісе кавера прымалі ўдзел:

Ірэна Катвіцкая — вакал 

Уладзімір Пугач — вакал 

Барыс Штэрн — вакал, сінтэзатары, аранжыроўка 

Канстанцін Гутман — віаланчэль, аранжыроўка, мастэрынг.


У кліпе «Кветкі» выкарыстоўваліся малюнкі з выставы фундацыі FreeShop Fundacja «ŻYVI».

Паслухаць кавер і паглядзець кліп можна тут.