Выйшла новая казка пра «Пятра Казу і Каляды» ад праекта «Казкі Магістра». Аўтарства казкі належыць Ігару Кузьмінічу, чытае ён жа. Музычнае афармленне казкі зрабіў Сяржук Доўгушаў разам з музыкам гурта «Vuraj».
“Казкі Магістра” – праект жыхароў жылога квартала Мінска “Магістр”. Удзельнікі праекту агучылі шэраг твораў як ўласнага аўтарства, так і вядомых пісьменнікаў. Апошнія некалькі выпускаў дапамагалі агучваць казкі вядомыя беларусы: пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, праўнік Ігар Кузьмініч і інш.
Паслухаць казкі можна на старонках праекта ў Facebook, VK, або на SoundCloud ці Youtube.