Кейс-клуб ЦНІ: Што думаюць беларусы

Цэнтр новых ідэй сумесна з Народным апытаннем  ладзяць трэці Кейс-клуб па тэме «Што думаюць беларусы», які адбудзецца з 29 студзеня па 5 лютага 2022 года.


Што адбываецца з беларусамі падчас найбуйнейшага палітычнага крызісу ў сучаснай гісторыі краіны? Што яны думаюць, аб чым хвалююцца, што плануюць і як гатовы дзейнічаць у цяперашніх умовах? Удзельнікі Кейс-клуба ЦНІ змогуць даведацца самі!

000.png

Падчас Кейс-клубу каманды распрацуюць тэмы даследаванняў і прапановы па яго прасоўванню. Даследчыкі і медыя эксперты правядуць для ўдзельнікаў лекцыі па сацыялагічнаму анкетаванню, медыяпрасоўванню аналітычных прадуктаў і напісанню аналітычных артыкулаў.

Сярод лектараў: 

Пётр Кузняцоў, блогер, журналіст, заснавальнік Моцных навінаў    

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, сацыёлаг

• Яўгенія Сугак, галоўная рэдактарка The Village. Беларусь 

• Леся Руднік, даследчыца Цэнтра новых ідэй

Пераможцы атрымаюць магчымасць зрабіць уласнае даследаванне на базе аўдыторыі Народнага апытання, напісаць аналітычны артыкул і апублікаваць яго на сайце Цэнтра новых ідэй. А таксама пераможцы атрымаюць магчымасць замовіць адукацыйныя курсы па свайму выбару!

 Падавайце заяўкі да 25 студзеня па спасылцы. Падрабязнасці тут.