Храм у гонар Сабора беларускіх святых адчыніцца на Віцебшчыне

25.05.2010 Рэлігія

У вёсцы з прыгожай назвай Слаўнае ў Талачынскім раёне з’явіцца храм у гонар Сабора беларускіх святых. Першае богаслужэнне пройдзе тут 29 траўня, на Адвітанне свята Сёмухі.

Як піша sobor.by, эта будзе адзіная царква не толькі ў Слаўным, але і ў ягоным наваколлі. Таму для месцічаў адкрыццё храма стане вялікай падзеяй. Закладны камень у ягоным падмурку з’явіўся ў 1998 годзе, а будаваць яго на сродкі вернікаў, спонсараў (ураджэнцаў вёскі, што жывуць зараз у Мінску і Маскве) і мясцовага СПК пачалося некалькі гадоў таму. Тэкст цалкам.

Тэгі: