Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Сапраўды ёсць меркаванне, нібы беларусаў да мовы, гісторыі і незалежнасці штурхае адно невялічкая купка інтэлігенцыі (і, вядома ж, выключна за грошы клятага Захаду!). Ну, а сам народ нібыта хоча бульбачкі з чаркай ды шкваркай і, каб нічога не трэба было вырашаць самім.
Давайце пра гэта сёння і пагаворым.
Ці сапраўды мы, беларусы, ад усяго свайго — мовы, культуры, гісторыі, незалежнасці — самі адмовіліся? Адставім убок тэлевізар і падумаем сваёй галавою, абапіраючыся не на прымітыўную прапаганду, а на цалкам канкрэтныя факты.
#хрусьіпапалам — блогер @daroha Валера Руселік і ганаровы чалец @chinchinchannelofficial Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.