• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.04.2021 | Навіны "Будзьма!" Асоба PartyZonа

Хрысціна Дробыш: «У дзяцінстве марыла стаць манахіняй»

Акторка Хрысціна Дробыш, якая заўтра будзе чытаць казку для дзяцей «Сподачак для цмока», адказала на пытанні нашай анкеты. Атрымалася вельмі цікава!



33686750_1247321208731945_4742486893784989696_n.jpg

1. Хто вы па жыцці?

Я шчыра ламала галаву некалькі дзён і не знайшла адказу. Я не ведаю.

2. Кім марылі быць у дзяцінстве?

Манахіняй, прыбіральшчыцай у мамінай краме і Ірынай Алегравай Дарэчы мара пра прыбіральшчыцу часткова спраўдзілася)

3. Калі б была магчымасць карэнным вобразам змяніць жыццё ці скарысталіся вы б ёй і як?

Такая магчымасць ёсць у кожнага кожны дзень, толькі мы да яе не кожны дзень гатовыя. З’ехала б жыць каля мора вось проста з выхадам да пляжу, папрасіла б кліматычнага прытулку там, дзе заўсёды цёпла, пісала б кніжкі, калі б умела, адкрыла б маленькі бар ці гасцініцу на беразе, завяла б сабаку, ладзіла б прабежкі ўздоўж пляжа і кожны вечар слухала б мора, а лепш акіян.

Пакуль мару ранкам у халаце піць каву ў бліжэйшай кавярні і чытаць сапраўдную газету з добрымі сапраўднымі навінамі.

4. Ваша жыццё — гэта толькі ваша прафесія, ці ёсць яшчэ інтарэсы, якія?

Я працаголік да мозга касцей. Мне ўжо складана сказаць, што менавіта мая прафесія. Але калі любіш, тое што робіш, развіваеш накірункі сваіх магчымасцяў — гэта і ёсць жыццё. І гэта чысты кайф.

45330469_1883632005006844_102665407889932288_n.jpg

5. Як пачынаецца ваш ранак?

Цяжка. Спаць — гэта адзін з улюбёных заняткаў і тое, чаго заўсёды не стае. Люблю, умею, практыкую і кожную раніцу аб гэтым мару.

6. Што/хто вас натхняе?

Абсалютна простыя рэчы. Сон, ліхтар, які маляўніча свеціць на дарогу, расліны, выпадковыя спалучэнні гукаў. Інтэлектуальныя, разумныя і мудрыя людзі. Памылкі і шчырасць. І яны для мяне заўсёды ходзяць побач. Праз гэтае спалучэнне я пазнаю людзей.

7. Як вы адпачываеце?

Целам сплю, душой працую. Я шчыра не ўмею адпачываць, як гэта прынята ў людзей. Я на працы і адпачываць магу. Калі ўжо на працы не магу, кладуся спаць.

8. Назавіце найбольш значныя для вас кнігі, фільмы, музыку

Ох, гэта для мяне інтымнае пытанне. Падзяліцца важнымі фільмамі, музыкай і кнігамі — гэта як распрануцца публічна або адкрыць самую глыбокую таямніцу. У мяне нават музыка ёсць, якую я слухаю пры ўсіх і якую я слухаю толькі сам-насам.

84868210_2494387277471168_1352100153397346304_n.jpg

9. Як паўплывалі на вас падзеі жніўня 2020 года?

Па-першае, моцна пасівела. Вельмі шмат зразумела пра людзей і зразумела, што я насамрэч нічога не разумею.

10. Беларусь вашай мары — якая яна?

Белая з чырвонай стужкай пасярэдзіне.

Анлайн-чытанне казкі адбудзецца 29 красавіка на нашым ютуб-канале. Пачатак а 19-й гадзіне. Не прапусціце! 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна

У мінскай галерэі DK (Герцэна, 2а) адкрылася выстава Untitled у памяць пра мастака Захара Кудзіна, якому споўнілася б...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип